стратыгра́фія, ‑і, ж.
Раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны.
[Ад лац. stratum — слой і грэч. graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́рх, прысл.
1. На верхнюю частку чаго-н., у напрамку да верху чаго-н.
Падняцца н.
Смала выступіла н.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне.
Накінуць плашч н. сукенкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наво́ддаль.
1. прысл. На некаторай адлегласці; не вельмі далёка.
Н. стаяла каплічка.
2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай адлегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н.
Млын стаяў н. вёскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стэрэаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Аб’ёмны, прасторавы, рэльефны. Стэрэаскапічны малюнак.
2. Які дае аб’ёмныя, прасторавыя адлюстраванні прадметаў. Стэрэаскапічнае кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэма́тыка
(лац. mathematica < гр. mathematike, ад mathema = навука, веды)
навука, якая вывучае колькасныя суадносіны і прасторавыя формы навакольнага свету.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наве́рсе.
1. прысл. На верхняй частцы чаго-н., зверху.
Яблыкі на яблыні засталіся толькі н.
2. прысл. У вышыні, уверсе.
Н. кружылі буслы.
3. прысл., перан. У вышэйшай інстанцыі (разм.).
Рашэнне было прынята н.
4. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н.
Сядзець н. воза.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАМПАРА́ТАР (лац. comparator ад comparo параўноўваю),
вымяральная прылада для параўнання вымеранай велічыні з эталоннай. Бываюць мех. (напр., рычажныя вагі), аптычныя (гл. Аптыметр), эл. (гл. Мост вымяральны), інтэрферэнцыйныя (гл. Інтэрферометр), стэрэаскапічныя (стэрэакампаратары, імі вызначаюць прасторавыя памеры аб’ектаў) і інш. З дапамогай К. вымяраюць даўжыні, вуглы, масу, ціск і інш. Гл. таксама Кампенсацыйны метад вымярэнняў.
т. 7, с. 536
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПО́РНАЯ СІСТЭ́МА ў будаўнічай механіцы,
сістэма (канструкцыя), у якой пад дзеяннем верт. нагрузкі ўзнікаюць верт. і гарыз. рэакцыі апор (распор). Да Р.с. адносяцца аркі (без зацяжак), вісячыя сістэмы, рамныя канструкцыі (гл. Рама ў будаўніцтве), некаторыя прасторавыя сістэмы (напр., скляпенні, купалы) і інш. У такіх сістэмах робяць моцны і трывалы падмурак і ўмацоўваюць контрфорсамі.
т. 13, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАВЫ́Я КАНСТРУ́КЦЫІ,
танкасценныя прасторавыя канструкцыі з ліставога металу. Выкарыстоўваюцца пераважна для буд-ва ёмістасцей рознага прызначэння (рэзервуараў, газгольдэраў, бункераў, трубаправодаў вял. дыяметраў і інш.).
Элементы Л.к. — цыліндрычныя, сферычныя, канічныя і інш. абалонкі, плоскія пласціны. Канструкцыі амаль заўсёды зварныя: невял. памераў зварваюць і манціруюць на месцы, вял. памераў (негабарытныя) скручваюць у рулоны, а на мантажнай пляцоўцы разгортваюць і манціруюць.
т. 9, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЗГО́ДНАСЦЬ у геалогіі, нязгоднае заляганне,
межаванне рознаўзроставых пластоў горных парод па паверхні размыву, які ўтварыўся ў выніку перарыву ў асадканамнажэнні. Фіксуе прасторавыя і гіст. суадносіны рознаўзроставых горных парод. Няпоўны стратыграфічны разрэз геал. адкладаў наз. стратыграфічнай Н. (яўнай, або схаванай). У залежнасці ад залягання кантактуючых тоўшчаў адрозніваюць Н.: паралельную, вуглавую, азімутальную, покрыўную, структурную, лакальную і інш.
І.В.Клімовіч.
т. 11, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)