entwrfen* vt накі́дваць (план), праектава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кінапрае́ктар

(ад кіна- + праектар)

апарат, прызначаны праектаваць кінафільмы на экран.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

plnen vt планава́ць, праектава́ць; заду́мваць, намяча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

projekteren vt праектава́ць (што-н.), склада́ць прае́кт [план] (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

design2 [dɪˈzaɪn] v. планава́ць, праектава́ць;

The book is designed for the English reader. Кніга разлічана на англійскага чытача.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

engineer2 [ˌendʒɪˈnɪə] v.

1. заду́мваць, падстро́йваць (непрыемнасці);

They engineered an escape. Яны задумалі ўцёкі.

2. праектава́ць і будава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

contrive

[kənˈtraɪv]

v.

1) вынахо́дзіць; рабі́ць прае́кт, мадэ́ль

2) заду́мваць; плянава́ць, праектава́ць

3) схітра́цца, умудра́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

архітэкту́ра

(лац. architectura, ад гр. architekton = будаўнік)

1) майстэрства праектаваць і ўзводзіць будынкі;

2) характар, стыль будынка (напр. гатычная а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАЛЯРО́ВАЯ ФАТАГРА́ФІЯ,

разнавіднасць фатаграфіі, звязаная з узнаўленнем каляровага відарыса аб’екта здымкі. Праводзіцца на колерафатаграфічных матэрыялах з дапамогай звычайных фотаапаратаў.

Грунтуецца на прапанаванай (1756) М.​В.​Ламаносавым тэорыі трохкампанентнага каляровага зроку, паводле якой любы колер, у т. л. белы, можна атрымаць змешваннем трох асн. колераў: чырвонага, зялёнага і сіняга. У 1861 Дж.​Максвел прапанаваў здымаць аб’ект паслядоўна праз святлафільтры, афарбаваныя ў асн. колеры, а атрыманыя пазітывы праектаваць праз гэтыя ж святлафільтры на экран (адытыўны спосаб). У аснову сучаснай К.ф. закладзены субтрактыўны метад, прапанаваны ў 1868—69 франц. вынаходнікам Л.​Дзюко дзю Аронам, паводле якога каляровы відарыс атрымліваецца «адыманнем» асн. колераў ад белага. Атрыманне негатыва гэтым спосабам суправаджаецца ўтварэннем на мнагаслойным фотаматэрыяле колераў, якія дапаўняюць асн. колеры аб’екта да белага: для чырвонага колеру дапаўняльным з'яўляецца блакітны, для зялёнага — пурпуровы, для сіняга — жоўты. Пры атрыманні пазітыва адбываецца адваротны працэс: дадатковыя колеры абумоўліваюць утварэнне на ім асн. колераў аб’екта здымкі. Гл. таксама Каляровае тэлебачанне.

т. 7, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

plan2 [plæn] v.

1. планава́ць, рабі́ць пла́ны;

The whole operation went exactly as planned. Уся аперацыя прайшла так, як было запланавана.

2. праектава́ць

plan out [ˌplænˈaʊt] phr. v. распланава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)