Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
высяда́ць, ‑ае; незак.
1.Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона].Чорны.
2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wybijać się
незак.
1.прабівацца; прарывацца;
2. выбівацца; вылучацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
чы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да чыкаць.
2.каго-што і без дап. Імгненна раніць або забіць. Чыкнуць нажом па пальцы./убезас.ужыв.[Кавалька:] — Дачакаліся ночы — трэба прабівацца, а тут мяне і чыкнула па нагах.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напрало́м, прысл.
Не лічачыся з перашкодамі, не разбіраючы шляху (пры руху наперад). Прабівацца напралом. Ісці напралом. □ Вепр скочыў наперад і напралом памчаў праз гушчар.Самуйлёнак.//перан. Не лічачыся з абставінамі (пры дасягненні мэты). Сын, праўда, з норавам адметным, Ва ўсім імкнецца напралом.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
банды́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе.Броўка.// Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа...Аўрамчык.// Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на скро́нях высяда́е сівізна́ die Schläfen schímmern sílbern, an den Schläfen schímmern gráue Háare durch
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНІ ПАХО́Д 1934—36, Вялікі паход,
перабазіраванне асн. сіл Кіт.Чырв. Арміі (КЧА) з цэнтр. і паўд. раёнаў Кітая на ПнЗ. У выніку наступлення войск Гаміньдана на чале з Чан Кайшы ўрад Кіт.Сав. Рэспублікі (КСР) і кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая (КПК) былі блакіраваны ў раёне стыку правінцый Цзянсі і Фуцзянь. У гэтых умовах ЦККПК вырашыў прабівацца сіламі 1-га фронту КЧА (каманд.Чжу Дэ, паліт. камісар Чжоў Эньлай) на ПнЗ, бліжэй да мяжы з СССР. Паход пачаўся 16.10.1934 і да снеж. 1934 войскі 1-га фронту КЧА выйшлі да прав. Гуйчжоў, дзе на нарадзе ў г. Цзуньі (снеж. 1935) старшыня Савета нар. камісараў КСР Мао Цзэдун пры падтрымцы ваенных адхіліў ад кіраўніцтва ген. сакратара ЦККПК Цын Бансяня і дабіўся прызначэння сябе паліт. камісарам 1-га фронту КЧА. Пазбягаючы сустрэчы з гал. сіламі Чан Кайшы, войскі КЧА накіраваліся ў прав. Сычуань, дзе ў чэрв. 1935 злучыліся з 4-м фронтам КЧА (камандуючы Сюй Сянцянь, паліт. камісар Чжан Гатао). У жн. 1935 сілы аб’яднаных франтоў КЧА (камандуючы Чжу Дэ, ген.паліт. камісар Чжан Гатао) прадоўжылі рух на Пн. Неўзабаве б.ч. іх была вымушана вярнуцца ў прав. Сычуань, але 2 корпусы КЧА на чале з Мао Цзэдунам у кастр. 1935 прабіліся ў паўн. частку Шэньсі, дзе ўжо існаваў сав. раён. У кастр.—ліст. 1936 да іх далучыліся рэшткі 2-га, 4 і 6-га франтоў КЧА. У выніку П.-З.п. былі страчаны ўсе сав. раёны ў цэнтр. і паўд. Кітаі, але захавана кіруючае ядро КПК і камандаванне КЧА.
Літ.:
Браун О. Китайские записки, 1932—1939: Пер. с нем. М., 1974;