Паўстанскі рух на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 18 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунду́к, ‑у, м.
1. Адзін з відаў ляшчыны, ляшчэўнік, які расце на поўдні.
2.зб. Арэхі, плады гэтага ляшчэўніку.
[Тур. findik з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смугля́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць смуглявага. Смуглявасць скуры. □ Госці паспелі ўжо загарэць у сябе на поўдні, смуглявасць іх твараў асабліва падкрэслівалася белымі майкамі.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стабілізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) стабільным. На поўдні савецкія войскі вялі наступальныя баі, а ў Беларусі фронт стабілізаваўся.Дзенісевіч.
2.толькінезак.Зал.да стабілізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўдо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Начная птушка атрада сеўцападобных з шэра-пясчаным апярэннем, якая сустракаецца на поўдні Беларусі.
2.Абл. Назва невялікай азёрнай рыбкі; род дробнай плоткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кізя́к, ‑у; мн. кізякі, ‑оў; м.
Гной з дамешкай саломы, які на поўдні СССР высушваецца ў выглядзе цаглін і скарыстоўваецца як паліва. Мы ехалі па бязлеснай мясцовасці, дзе асноўным палівам быў кізяк.«ЛіМ».
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЙТЫ́ЕЎ (Гапар Айтыевіч) (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),
кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
духабо́рыідухабо́рцы, ‑аў; адз. духабор, ‑а і духаборац, ‑рца, м.; духаборка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. духаборкі, ‑рак; ж.
Гіст. Рэлігійная секта, якая адмаўляла абраднасць і дагматы праваслаўнай царквы (узнікла на поўдні Расіі ў 18 ст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вуглава́ты, ‑ая, ‑ае.
З выступамі, няроўны. На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара.Гамолка.// З востра выступаючымі касцямі. Вуглаватая постаць. □ Марыля перасмыкнула сваімі вуглаватымі плячыма.Ткачоў.//перан. Няўклюдны, сарамяжлівы. Вуглаваты падлетак.//перан. Рэзкі, грубы. Вуглаваты характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАСЕ́ЛЕНЫ ПУНКТ, населенае месца, паселішча,
пастаяннае або часовае месца, дзе пражывае насельніцтва: звычайна мае геагр. назву (тапонім). Падзяляецца па нар.-гасп. функцыях, колькасці жыхароў, адм. статусе і інш. Вядучае месца сярод населеных пунктаў належыць гарадам. Вял. сельскія Н.п. ў Расіі і на Украіне называюць сёламі (часам і на Беларусі), на поўдні Расіі — станіцамі, у горных раёнах Каўказа, Сярэдняй Азіі і Казахстана — ауламі. На Беларусі акрамя гарадоў пашыраны вёскі, гарадскія пасёлкі, рабочыя пасёлкі, трапляюцца хутары, курортныя пасёлкі. Да 1930—40-х г. існавалі мястэчкі.