матэрыялы для ўзбуджэння, прыёму, перадачы і паглынання акустычных хваляў. У акустаэлектроніцы як гукаправоды выкарыстоўваюцца матэрыялы з малымі акустычнымі стратамі ў рабочым дыяпазоне частот: шкло, сплавы на аснове магнію, плаўлены і крышт. кварц і інш.; у акустаоптыцы як святлогукаправоды — матэрыялы, празрыстыя ў адпаведнай вобласці аптычнага спектра, з малымі акустычнымі стратамі і з высокай акустааптычнай эфектыўнасцю ў рабочым дыяпазоне частот: свінцовае, тэлуравае, халькагеніднае шкло, крышталі паратэлурыту, малібдэну свінцу, фасфід і арсенід галію і інш. Для вырабу акустычных выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў выкарыстоўваюцца магнітастрыкцыйныя матэрыялы і п’езаэлектрычныя матэрыялы, у буд-ве — гукаізаляцыйныя і гукапаглынальныя матэрыялы, якія характарызуюцца малым каэфіцыентам адбіцця і вял. каэфіцыентам паглынання акустычных ваганняў на гукавых частотах (парапласты, мінер. вата, порыстая гума і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сыро́к1, ‑рка, м.
1.Разм.Памянш.-ласк.да сыр.
2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш.Радкевіч.
сыро́к2, ‑рка, м.
Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырм.кул. Käse m -s, -; Quárkkäse m (з творагу);
пла́ўлены сыр Schmélzkäse m;
зялёны сыр Krä́uterkäse m;
◊
пла́ваць [кача́цца] як сыр у ма́сле≅ wie die Máde im Speck sítzen*, lében wie der Gott in Fránkreich
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
spread1[spred]n.
1. праця́гласць, разма́х, шырыня́;
a spread of 100 years перы́яд ча́су ў 100 гадо́ў;
The birds’ wings have a spread of three feet. Крылы гэтых птушак маюць размах у тры футы.
2. распаўсю́джанне; рост, павелічэ́нне;
the spread of disease распаўсю́джанне хваро́бы
3. разваро́т (кнігі, газеты); газе́тны матэрыя́л (пададзены на развароце);
a double-page spread матэрыя́л на дзве старо́нкі (у газеце, часопісе і да т.п.)
4.infml на кры́ты стол;
give a royal spread to smb. пачастава́ць каго́-н. па-карале́ўску
5. насто́льніца, абру́с; прасціна́
6. па́ста; ма́сла, джэм, паштэ́т і да т.п.;
a cheese spread мя́ккі сыро́к (плаўлены);
herring spread ру́блены селядзе́ц
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)