zuallerérst a перш за ўсё, найпе́рш, у пе́ршую чаргу́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ма́савасць, ‑і, ж.

Уласцівасць масавага. Мітынг уразіў .. перш за ўсё сваёй масавасцю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

above​2 [əˈbʌv] prep.

1. над; вышэ́й;

The apartment above mine is to let. Кватэра над маёй здаецца ў наём.

2. звыш; бо́лей за;

above zero вышэ́й за нуль/вышэ́й нуля́ (пра тэмпературу)

♦

above all найпе́рш, перш-на́перш, перш за ўсё

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насампе́рш, прысл.

Абл. Перш за ўсё. Насамперш [Барташэвіч] зацікавіўся бліскучымі і сакавітымі лісцямі фікуса. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДВАРАНІ́Н,

1) у ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхціц, які служыў пры двары вял. князя ці караля (Д. гаспадарскі, Д. яго каралеўскай мосці). Зрэдку такая пасада існавала і пры дварах магнатаў. Вядомы з 15 ст. Звычайныя функцыі — выкананне розных спец. даручэнняў вял. князя, перш за ўсё судовых.

2) У Расійскай дзяржаве (з канца 18 ст. і ў Беларусі) прадстаўнік дваранства.

т. 6, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Навю́ткі ’новенькі’ (віц., Мат.). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. nowiutki, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыю, параўн. Карскі 2–3, 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

найпе́рш, прысл.

Разм. Перш за ўсё, у першую чаргу. Найперш, і найярчэй успамінаецца.. [Арсеню Андрэевічу] адзін малюнак. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гермене́ўтыка

(гр. hermeneutikos = які датычыць тлумачэння)

тэорыя тлумачэння цяжкіх для разумення тэкстаў, перш за ўсё старажытных рукапісаў і старадрукаў (параўн. экзегетыка 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спярша́ прысл. кніжн. erst, zuérst, zu állererst; vor állem (перш за ўсё); ánfangs (раней);

спярша́ трэ́ба прыбра́ць erst [vor állem] muss man áufräumen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Наўпярод ’перад, перш за ўсё’ (навагр., Шн. 3, Кліх). Да пярод, перад, гл. паў-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)