migrate

[ˈmaɪgreɪt]

v.i.

1) перасяля́цца, міграва́ць

2) пералята́ць (на зіму́ — пра пту́шак)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

übersiedeln, übersíedeln vi (s) перасяля́цца, перабіра́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ábwandern vi (s) перасяля́цца; перабіра́цца, перавандро́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІНДЗЕ́ЙЦЫ,

карэннае насельніцтва Амерыкі (акрамя эскімосаў і алеутаў). Каля 35 млн. чал. (1992). Буйнейшыя народы — кечуа, аймара, ацтэкі, мая, гуарані і інш. Навук. даследаваннямі ўстаноўлена, што продкі І. пачалі перасяляцца ў Амерыку 30—20 тыс. гадоў назад з Паўн.-Усх. Азіі. У выніку еўрап. каланізацыі многія плямёны цалкам ці часткова знішчаны або выцеснены ў інш. раёны. У ЗША і Канадзе жывуць пераважна ў рэзервацыях. У Балівіі і Гватэмале складаюць б. ч. насельніцтва. Моцна метысаваны. Гавораць на індзейскіх мовах, значная ч. таксама на ісп. (Лац. Амерыка) і англ. (Паўн. Амерыка) мовах. Паводле веравызнання католікі, пратэстанты, ёсць прыхільнікі сінкрэтычных культаў і традыц. вераванняў.

т. 7, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эмігры́раваць

(лац. emigrare)

перасяляцца са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрыраваць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

навасе́лец, ‑льца, м.

Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў. Юрэвіч. Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАТА́ЛЬ, Натал (Natal),

гістарычная вобласць і правінцыя на У Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР), на ўзбярэжжы Індыйскага ак. Першыя еўрапейцы (партугальцы на чале з Васка да Гамай) высадзіліся тут у 1497 у дзень нараджэння Хрыстова (Dies Natalis Domini — адсюль назва). Тэр. Н. насялялі паўд. і паўд.-ўсх. плямёны банту (зулусы). У 17—18 ст. яе спрабавалі каланізаваць галандцы. У 1837 сюды сталі перасяляцца з інш. тэрыторый буры. У 1838 пасля бітвы на р. Інкоме паміж зулусамі і атрадамі бурскіх перасяленцаў апошнія захапілі Н. і стварылі аднайм. бурскую рэспубліку. У 1842 Н. анексіравана Вялікабрытаніяй і стала брыт. калоніяй. Н. моцна пацярпела ў час англа-бурскіх войнаў 1881 і 1899—1902. Пасля ўтварэння ПАР (1910) Н. — адна з 4 яе правінцый.

т. 11, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

emigríeren vt (s) эміграва́ць, перасяля́цца (у другую краіну)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

úmsiedeln

1. vt перасяля́ць

2. vi (s) перасяля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

transplant​2 [trænsˈplɑ:nt] v.

1. med. рабі́ць пераса́дку (тканкі, скуры, сэрца і да т.п.)

2. пераса́джваць (раслі́ны)

3. fml перасяля́ць; перасяля́цца; перано́сіць; перано́сіцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)