МІГРА́ЦЫЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА (ад лац. migratio перасяленне),
перамяшчэнне людзей, звязанае звычайна са зменай сталага месца жыхарства. Бывае беззваротная (канчатковая змена пастаяннага месца жыхарства), часовая (перасяленне на даволі доўгі, але абмежаваны тэрмін) і сезонная (перамяшчэнне людзей у пэўны перыяд года), знешняя (іміграцыя, эміграцыя) і ўнутраная (рух сельскага насельніцтва ў горад і наадварот, міжраённае перасяленне і інш.). Вылучаюць таксама спецыфічную маятнікавую міграцыю. Найб. уплывае на развіццё грамадства міграцыя рабочай сілы. Яна ахоплівае перамяшчэнне насельніцтва ў працаздольным узросце і часам называецца працоўнай міграцыяй. Паводле спосабу рэалізацыі М.н. падзяляецца на арганізаваную, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле і з дапамогай дзярж. органаў, і неарганізаваную. Працэс М.н. складаецца з трох асн. фаз: фарміраванне патоку мігрантаў у месцах іх выхаду; перасяленне мігрантаў; адаптацыя да новага месца жыхарства. У 1990-я г. ў сувязі з распадам СССР на Беларусі адбывалася значная міграцыя насельніцтва. Колькасць беларусаў на тэрыторыі краіны гал.ч. з прычын міграцыі павялічылася (1999 ў параўнанні з 1989) на 3,2% пры агульным скарачэнні насельніцтва на 1%. Працягвалася перамяшчэнне насельніцтва з вёскі ў горад, аднак яго тэмпы за гэты перыяд скараціліся ў 5 разоў. Вялікія змены ў патоках міграцыі выклікала таксама Чарнобыльская катастрофа. У выніку да 1999 насельніцтва Гомельскай вобл. скарацілася на 7,4%, Магілёўскай вобл. — на 5,2%, а колькасць жыхароў Мінска павялічылася на 4,6% (у параўнанні з 1989). На Беларусі дамінуе ўнутрырэсп. перамяшчэнне насельніцтва з вёскі ў горад (за 1970—85 у гарадах асела 1,34 млн.чал.). На працягу года месца жыхарства ў рэспубліцы змяняюць больш за 600 тыс. чал.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
імігра́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. імігрыраваць; перасяленне ў чужую краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.
2.зб. Імігранты.
•••
Іміграцыя капіталу — прыліў у якую‑н. краіну іншаземнага капіталу.
[Ад лац. immigro — усяляюся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хутарыза́цыя, ‑і, ж.
Перасяленне сялян з вёсак на хутары. У час правядзення хутарызацыі і Анупрэй і Нічыпар разам з беднатою выступаюць супраць каморнікаў і паліцыі, змагаюцца за агульныя інтарэсы сялянства.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мігра́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1.Перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы.
2. Перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, выкліканае зменай умоў існавання або ў сувязі з праходжаннем цыкла развіцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мігра́цыя ’перасяленне насельніцтва, перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, элементаў, клетак; пераход капіталу з адной галіны эканомікі ў іншую’ (ТСБМ). З рус.миграция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое з зах.-еўр. моў (паводле дзеяслова мигрировать — з ням.) < лац.migrātio ’пераход, пераезд’.
у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах інш. багоў, людзей або жывёл. Звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст.н.э. У міфах найб. вядомы 10 аватараў Вішну (у т. л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы, вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі. У будызме аватара — наогул увасабленне бажаства.