Высахлы, перасохлы, выветраны; худы. Старую, выпетраную на сонцы шапку з аблупленым.. брылём.. я з ахвотаю перадаў малодшаму брату Юзіку.Якімовіч.Бабка Анісся, наадварот, была мажная, грузная і панурая — поўная процілегласць свайму сухому, выпетранаму дзеду.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (перасохлы – пра губы, рот) ríssig, áufgeplatzt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сма́глы, ‑ая, ‑ае.
Перасохлы, сасмаглы. Прыкрыўшы маскай смаглы рот, Герой працягвае палёт І прабіваецца да сонца.Крапіва.З тых дзён, калі падносяць кубак славы, Я лішняе спакусы не глыну, Бо ўсё яшчэ мне помніцца гаркавы На смаглых вуснах прысмак палыну.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухі, насохлы, ссохлы, перасохлы, засмяглы
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пасмя́глыіпасма́глы, ‑ая, ‑ае.
Перасохлы (пра губы, рот). Пад вачыма ў Андрэя — чорныя кругі, а губы пасмяглыя, з белым налётам па кутках.Новікаў.// Пасохлы ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца. Стаяла засуха. Яравыя гарэлі на корані, а жыта, пасмяглае, нізкарослае, было пустое.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асмя́глы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў звычайную вільготнасць; перасохлы. Па дарозе сустракаліся вёскі і ля хат, часам у глыбока задуме, шчыльна сцяўшы асмяглыя вусны мацяркі-сялянкі з дзецьмі.Галавач.Асмяглая, знявечаная зямля чакала людскіх рук.«Работніца і сялянка».// Прывялы ад гарачыні (аб раслінах). Б’юць фашыстаў нашы батальёны, Курчыцца асмяглая трава.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засмя́глыізасма́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Сухі, высахшы ад недахопу вільгаці. Хутчэй жадаючы напіцца, пад ветрам падала па дол даўно засмяглая пшаніца.Вялюгін.І засмаглая глеба Ачуняла ад спёкі, Свежым сокам набухла.Чарнушэвіч.
2. Засохлы, перасохлы (пра губы, рот). Прыпадымаю [Нініну] галоўку і ўліваю ў засмяглы рот лыжачку цёплага чаю.Брыль.[Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, Пілі, абцёршы на хаду З засмаглых вуснаў пыл.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sun-baked
[ˈsʌnbeɪkt]
adj.
1) су́шаны на со́нцы
sun-baked pottery — су́шаныя на со́нцы ганча́рныя вы́рабы
2) сьцьвярдзе́лы, перасо́хлы на со́нцы
the sun-baked earth — вы́паленая со́нцам зямля́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сасма́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Зняможаны, змучаны ад смагі, гарачыні. [Хлопцы] прышкандыбалі дадому змучаныя і сасмаглыя.Ваданосаў.Пап’е сасмаглы падарожнік, Асушыць конь сваё карыта, А восень агалосіць пожні Птушыным развітальным крыкам.Вітка.
2.Перасохлы (пра губы, горла, рот). [Яўхім] выцер пачарнелыя, сасмаглыя губы, зморана супакоіў: — Духата.Мележ.// Вялы ад недахопу вільгаці (пра траву і пад.). Сасмаглыя пасевы з неба Адразу ўбачыла яна [навальніца] І прагрымела: — Дождж ім трэба, Жаўцее лён і збажына!Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)