развіццё ў самкі мужчынскіх другасных палавых прыкмет. Назіраецца ў самак рыб, земнаводных, птушак, млекакормячых як вынік парушэння гарманальнага балансу. У эксперыменце перасадка семянніка кастрыраванай курыцы суправаджаецца развіццём у яе петушынага галаўнога ўбору, з’яўленнем здольнасці пець па-петушынаму і інш. М. ў чалавека наз.вірылізмам.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КЕРАТАПЛА́СТЫКА, перасадка рагавіцы,
пластычная аперацыя перасадкі рагавой абалонкі вока. Робяць К. пры бяльме рагавіцы з рэзка паніжаным зрокам (аптычная К.), калі рагавіца пакрыта язвамі, для ліквідацыі дэфекту пры раненнях і перфарацыях рагавіцы, для змены рэфракцыі рагавіцы (лячэбная К.). Касметычную К. робяць пры бяльме рагавіцы на сляпых вачах з мэтай стварыць ілюзію нармальнага вока. Пры К. паталагічна змененую рагавіцу ці яе частку замяшчаюць трансплантантам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przesiadka
przesiadk|a
ж.перасадка;
bez ~i — без перасадкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Трансля́цыя ’перадача на далёкія адлегласці інфармацыі з месца дзеяння’ (ТСБМ). Праз рускую ці польскую мовы з заходнееўрапейскіх моў, у якія слова прыйшло з лац.trānslātio ’перанос, перамяшчэнне’, ’перадача’, ’перасадка (раслін)’. Сюды ж трансля́тар ’перадатчык’, транслі́раваць ’перадаваць’ (Голуб-Ліер, 486; Даза, 721; ЕСУМ, 5, 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
храсто́к, ‑тка, м.
Гнуткая і шчыльная злучальная тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагавіца вока, — ужо не праблема.«Звязда».Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся.Чорны.
•••
Надгартанны храсток — надгартаннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
graft1[grɑ:ft]n.
1. прышчэ́пак; прышчэ́п; прышчэ́пка
2.med. транспланта́т; транспланта́цыя;
skin/bone graftпераса́дка ску́ры/ко́сці
3.BrE, infml ця́жкая пра́ца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Verpflánzungf -, -en
1) пераса́дка, выса́джванне (раслін)
2) перано́с (ідэй)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
медулатэрапі́я
(ад лац. medulla = касцявы мозг + тэрапія)
перасадка касцявога мозгу хворым з расстройствам крывятварэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гетэратранспланта́цыя
(ад гетэра- + трансплантацыя)
перасадка тканак або органаў прадстаўніку іншага біялагічнага віду (параўн.алатрансплантацыя, ксенатрансплантацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)