a leading industrial nation вяду́чая/перадава́я індустрыя́льная краі́на
2. асно́ўны, гало́ўны;
a/the leading part гало́ўная ро́ля (у фільме, п’есе)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
грама́дскасць, ‑і, ж.
1.Перадавая, найбольш актыўная частка грамадства. [Трэці з камунараў:] Пад партыйным кіраўніцтвам Працуем на якасць, Нам урад ідзе насустрач І наша грамадскасць.Купала.// Грамадскія арганізацыі. Грамадскасць завода.
2. Усведамленне грамадскіх інтарэсаў, патрэб, цікавасць да пытанняў грамадскага жыцця. Пачуццё грамадскасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
outpost
[ˈaʊtpoʊst]
n.
1) перадава́я ахо́ўная ва́рта (у во́йску), аванпо́ст -у m.
2) аванга́рд -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
перадавы́
1. Vor-; vórgeschoben;
перадавы атра́д Vórtrupp m -s, -s;
2.перан. führend, Spítzen-, Best-;
перадаво́е прадпрые́мства führender Betríeb, Spítzenbetrieb m -(e)s, -e;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аванга́рд
(фр. avant-garde, ад avant = наперадзе + garde ахова)
1) частка войска, якая знаходзіцца ўперадзе галоўных сіл у паходзе і пры наступленні, 2) перан.перадавая частка класа, грамадства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
непала́дкі, ‑дак і ‑каў; адз. непаладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Адсутнасць наладжанасці; недахопы ў рабоце чаго‑н. [Марцін:] — Слоў няма: МТС перадавая, але ўсякіх непаладак там вельмі многа.Лупсякоў.Стрыманы, ветлівы, камандарм амаль заўсёды, прыязджаючы ў дывізію, быў незадаволены, знаходзіў розныя непаладкі.Мележ.
2. Непаразуменні, сваркі; нелады. Апошні рубеж сталасці пройдзен, выпрабаванне на трываласць сям’і зроблена. Мінулі хвіліны спрэчак і непаладак.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛІВУ́Д, Халівуд (Hollywood),
прыгарад г.Лос-Анджэлес, на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Знаходзіцца за 30 км ад узбярэжжа Ціхага ак., у раёне з разнастайнымі ландшафтамі (горы, паўпустынныя раўнінныя ўчасткі, лясныя масівы).
Цэнтр амер. кінамастацтва. Першая студыя засн. ў 1911. Расшырэнне вытв-сці абумовіла фарміраванне ў Галівудзе на аснове паўсаматужных груп буйных кампаній, частка якіх існуе і цяпер. У 1920-я г. ў Галівудзе была створана самая перадавая на той час матэрыяльна-тэхн. база кінавытворчасці, якая пастаянна ўдасканальвалася, падрыхтаваны прафесійныя кадры. Тады зарадзілася сістэма «зорак» — акцёраў, адно імя якіх збірала ў кінатэатры натоўпы гледачоў. Была наладжана паточная вытв-сць сцэнарыяў і фільмаў у рамках устойлівай сістэмы жанраў. Галівуд як «фабрыка мрояў» прыцягваў да сябе пільную ўвагу масавай аўдыторыі не толькі фільмамі, але і самім ладам жыцця, які шырока рэкламаваўся сродкамі інфармацыі. У 1927 у Галівудзе засн.Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук. У 2-й пал. 1930-х г. аб’ём кінавытворчасці 8 найб. фірмаў Галівуда («Метро-Голдвін-Маер», «20 стагоддзе-Фокс», «Уорнер бразерс», «РКО-Радыё», «Парамаўнт», «Юнайтэд артыстс», «Каламбія Пікчэрс», «Юніверсал інтэрнэшанал») складаў больш чым 500 фільмаў за год. У 1950—60-я г. Галівуд перажываў эканам. цяжкасці, але выстаяў у канкурэнцыі з тэлебачаннем і незалежнымі прадзюсерамі. Галівуд — своеасаблівы міф, сімвал амер. кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
frontier
[frʌnˈtɪr]1.
n.
1) дзяржа́ўная мяжа́
2) мяжа́ прасо́ўваньня пасяле́нцаў у ЗША
3) перадава́я галі́на (наву́кі)
4) Obsol. цьвярды́ня f.; форт -у m.; паме́жны го́рад
2.
adj.
паме́жны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фарпо́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Перадавая ўмацаваная пазіцыя; умацаваны пост на граніцы. Ён [пагранічнік] пастаўлен на фарпосце, А за ім уся краса: хвоі ў шуме, кветкі ў росце І раса на каласах.Лужанін.//перан. Перадавы пункт, апора, пачатак чаго‑н. Мікола Хведаровіч прыйшоў у беларускую літаратуру ў самым пачатку 20‑х гадоў, калі наша краіна набліжалася да гістарычнага рубяжа свайго росквіту — першай пяцігодкі — і падрыхтавала трывалую эканамічную глебу для індустрыяльна-калгаснай магутнасці СССР — першага ў свеце фарпоста сацыялізма.Майхровіч.
[Ням. Vorposten.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аванга́рд
(фр. avant-garde, ад avant = наперадзе + garde = ахова)
1) частка войска (або флоту), якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл у паходзе і пры наступленні (проціл.ар’ергард);
2) перан.перадавая частка якой-н. грамадскай групы, класа.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)