2.Разм. Дэталь, падрабязнасць. Ці то былі толькі здагадкі, ці то праўда, але пачалі перадавацца з вуснаў у вусны ўсялякія дакладнасці і падрабязнасці справы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЫЁПЕРАДА́ТЧЫК,
прылада для атрымання мадуляваных эл. ваганняў у дыяпазоне радыёчастот і іх наступнага выпрамянення з дапамогай антэны. Выкарыстоўваецца для радыёсувязі, радыёвяшчання, тэлебачання, радыёнавігацыі, радыёлакацыі і інш.
Асн. вузлы Р. — генератар, мадулятар і крыніца сілкавання. Канструкцыя Р. залежыць ад спосабу атрымання высокачастотных ваганняў, дыяпазону рабочых хваль, прызначэння і магутнасці Р., віду сігналаў, якія павінны перадавацца, роду работы і інш. Бываюць стацыянарныя і рухомыя, адна- і многаканальныя. Паводле дыяпазону рабочых частот умоўна адрозніваюць нізка-, высока- і звышвысокачастотныя (нізка- і высокачастотныя Р. маюць вагальныя сістэмы з засяроджанымі параметрамі, звышвысокачастотныя — з размеркаванымі). Паводле роду работы існуюць тэлегр., тэлеф., аднапалосныя, імпульсныя і інш. Р. малой (да 100 Вт) і сярэдняй (да 10 кВт) магутнасці робяць на паўправадніковай элементнай базе, у выхадных каскадах магутных (да 1000 кВт) і звышмагутных (больш за 1000 кВт) Р. выкарыстоўваюцца электравакуумныя прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́БУЛА (ад лац. fabula паданне, байка, казка, апавяданне),
сістэма знешняга дзеяння ў творы, якая можа перадавацца немаст. спосабам, пераказвацца. З’яўляецца падзейнай схемай сюжэта, пакідаючы па-за ўвагай нязначныя моманты знешняга дзеяння. У літ.-знаўстве служыць для канкрэтызацыі зместу твора. Ствараецца ўчынкамі, паводзінамі, дыялогамі персанажаў. Залежыць ад жанру, індывід.маст. стылю твора. Характэрна для эпічных і драм. твораў. Моцная Ф. ў творах з вострай інтрыгай, дзе характары герояў раскрываюцца праз іх справы (творы Я.Маўра, І.Шамякіна, У.Караткевіча). Вострую Ф. практыкавалі рамантыкі, каб дасягнуць маст. кантрастнасці, выявіць незвычайнае ў жыцці, эмацыянальна ўздзейнічаць на чытача. У рэаліст. л-ры Ф. значна нейтралізуецца багаццем фактуры У сучаснай бел. прозе Ф. выяўляецца досыць скупа (творы І.Пташнікава, А.Жука, В.Адамчыка, В.Карамазава, І.Чыгрынава і інш.).
Літ.:
Кожинов В. Сюжет, фабула, композиция // Теория литературы: Основные пробл в ист. освещении. М., 1964;
Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
come down
а) зыхо́дзіць; зьяжджа́ць, зла́зіць
б) перадава́цца, перахо́дзіць з пакале́ньня ў пакале́ньне (па трады́цыі)
в) стра́ціць ра́нг, стано́вішча, гро́шы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
fórtpflanzen
1.vt распаўсю́джваць
2.~, sich
1) распаўсю́джвацца
2) біял. размнажа́цца
3) перадава́цца па спа́дчыне (пра адзнакі, якасць)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тхнуць, ‑не; безас.незак., чым.
Несці, патыхаць, перадавацца па паветры (пра пахі). З возера тхнула ілам, прэллю водарас[цей], тхнула рыбаю, якой шмат-такі загінула.Броўка.Мы адчынілі пуньку. Тхнула трухой леташняга сена.«Маладосць».З далечыні тхнула асмалкамі.Чорны./уперан.ужыв.Зноў, як і колісь, ад слоў [мужа] тхнула такой пагардай, што захацелася закрычаць.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШТУ́ЧНАЕ АСЕМЯНЕ́ННЕ,
прыёмы штучнага збліжэння палавых клетак (у рыб) або штучнае ўвядзенне атрыманай ад вытворніка спермы ў палавыя шляхі самкі з мэтай яе апладнення (у птушак і млекакормячых). У рыб пры Ш.а. ікру змешваюць з малокамі, потым інкубіруюць у натуральных ці штучных умовах. У птушак і млекакормячых сперму ўводзяць пры дапамозе спец. інструментаў у палавыя шляхі самкі. Тэарэт. асновы і прынцыпы практ. прыёмаў Ш.а. с.-г. жывёл распрацаваў у пач. 20 ст.рас. біёлаг І.І.Іваноў; яны засн. на магчымасці атрымання пры дапамозе штучнай похвы спермы самцоў, якая па-за арганізмам не траціць сваіх якасцей, і на магчымасці авуляцыі ў самак с.-г. жывёл без палавога акта.
Складаецца Ш.а. з 5 асн.тэхн. прыёмаў: атрыманне спермы ад самца, ацэнка якасці спермы, яе разбаўленне, захаванне і ўвядзенне ў палавыя органы самкі. У с.-г. жывёл (пераважна коні, буйн раг. жывёла, авечкі) Ш.а. праводзяць з мэтай інтэнсіўнага выкарыстання высокакаштоўных племянных вытворнікаў, правераных па якасці патомства, дзеля масавага паляпшэння пародных і прадукц. якасцей жывёл, хуткага атрымання вял. колькасці высакаякаснага патомства. Выкарыстанне Ш.а. папярэджвае распаўсюджанне шэрагу заразных хвароб (бруцэлёз, вібрыёз, трыхаманоз і інш.), якія могуць перадавацца ў выпадку натуральнага асемянення, і некат. формы бясплоддзя. Распрацаваны метады доўгатэрміновага (да некалькіх гадоў) захавання спермы. Ажыццяўляецца Ш.а. праз племпрадпрыемствы (станцыі).