PO [ˌpi:ˈəʊ]

1. (скар. ад Post Office) по́шта, пашто́вае аддзяле́нне

2. (скар. ад postal order) грашо́вы пашто́вы пераво́д;

a £ 200 PO грашо́вы пашто́вы пераво́д на 200 фу́нтаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абу́за, ‑ы, ж.

Непрыемныя абавязкі, лішні клопат, турбота. [Тхорык:] — Дырэктар так і сказаў: конь нам цяпер — абуза, толькі лішні перавод фуражу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переведе́ние ср., книжн., уст. (на новое место) пераво́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przelew, ~u

м.

1. пераліванне;

2. бух. пералічэнне; перавод; пераказ;

przelew na konto — перавод на рахунак;

przelew pocztowy — паштовы перавод

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перево́дIII м. (бесполезная трата) пераво́д, -ду м., дарэ́мная тра́та, марнава́нне, -ння ср.;

перево́д де́нег пераво́д (дарэ́мная тра́та, марнава́нне) гро́шай; см. переводи́тьIII 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трансфе́рт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Перавод замежнай валюты або золата з адной краіны ў другую.

2. Перадача права ўладання імяннымі каштоўнымі паперамі (акцыямі) адной асобы другой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыме́са

(іт. rimessa = перадача, перавод)

плацёжны плацежны дакумент (вэксаль, чэк, грашовы перавод) у іншаземнай валюце, прызначаны для міжнародных разлікаў (гл. рэмітаваць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Gldanweisung f -, -en грашо́вы пераво́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЭМАБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + мабілізацыя),

1) перавод узбр. сіл і эканомікі краіны з ваен. становішча на мірнае.

2) Скарачэнне пасля заканчэння вайны ўзбр. сіл да штатаў мірнага часу шляхам расфарміравання асабістага складу вайсковых часцей, злучэнняў і ўстаноў.

3) Звальненне з узбр. сіл ваеннаслужачых пасля сканчэння тэрміну ваен. службы.

4) Пераносна — аслабленне гатоўнасці, актыўнасці, пільнасці, насцярожанасці.

т. 6, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

remittance

[rɪˈmɪtəns]

n.

1) пасыла́ньне гро́шай

2) пасла́ныя гро́шы; грашо́вы пераво́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)