приукра́шивание

1. упрыго́жванне, -ння ср., прыбіра́нне, -ння ср., аздабле́нне, -ння ср.;

2. перен. прыхаро́шванне, -ння ср.; перабо́льшванне, -ння ср.; см. приукра́шивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эфеме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Кароткачасовы, недаўгавечны. Але гэты новы струмень у развіцці беларускай лексікі быў эфемерным. Гіст. лекс. бел. мовы. Гэты першы «палявы» этап работы пісьменніка мае ў сабе шмат імпрэсіўнасці, ён цякучы, зменлівы, эфемерны, тут непазбежны выпадковасці, суб’ектыўнае перабольшванне і заніжэнне. У. Калеснік. // Ненадзейны, нетрывалы. І нейкая эфемерная блізкасць нарадзілася між ім [Севярынам] і гэтай невядомай істотай. Караткевіч. // Уяўны, нерэальны. Эфемерныя мары. □ Я думаў, што гэта эфемернае прадпрыемства, якое разлічана на лёгкую і хуткую нажыву ўладальніка. «Полымя».

2. Спец. Які мае адносіны да эфемераў. Эфемерная расліннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przesada

przesad|a

ж. перабольшанне, перабольшванне, перавелічэнне, перавялічванне;

do ~y — празмерна; звыш меры;

to już ~a! — гэта ўжо занадта!;

tylko bez ~y! — толькі без перабольшвання!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прибавле́ние ср.

1. (действие) дадава́нне, -ння ср., прыбаўле́нне, -ння ср., прыба́ўка, -кі ж.; павелічэ́нне, -ння ср.; дабаўле́нне, -ння ср., даба́ўка, -кі ж.; павялі́чванне, -ння ср.; прыбыва́нне, -ння ср.; перабо́льшанне, -ння ср.; перабо́льшванне, -ння ср.; перавелічэ́нне, -ння ср.; см. приба́вить, приба́виться;

2. (то, что прибавлено) дада́так, -тку м.; (прибавка) прыба́ўка, -кі ж.;

рассказа́л об э́том с ра́зными прибавле́ниями расказа́ў аб гэ́тым з ро́знымі дада́ткамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)