вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе г.п. Церахоўка — в. Кругавец-Калініна. Да 1930 наз. Папоўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдУ ад г. Добруш, 60 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Кругавец. 895 ж., 495 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.
сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Свята-Мікалаеўская царква. За 3 км на ПдУ ад вёскі — гарадзішча. Каля вёскі Ленінскае радовішча пяскоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́ШША,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (працякае праз возера), за 18 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,33 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 30,7 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 135 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м, разараныя, на Пд і ПдУ параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. Найб.глыб. ў паўд. плёсе, у паўн. — 17,9 м. Паміж плёсамі невял. востраў. Дно да глыб. 6—7 м пясчанае, ніжэй — глеістае. Уваходзіць у зону курорта Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВА́НАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Званіца (выцякае з возера), за 18 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1,28 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі больш за 5 км. Пл. вадазбору 5 км². Схілы катлавіны выш. 15—30 м (на З і ПдУ 8—9 м), пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шыр. 5—50 м (на ПнЗ і ПдУ 600—700 м) забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае. На У упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́КТАШ,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Выдрыца, за 8 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,31 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,8 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 1,87 км². Схілы катлавіны выш. 3—7 м (на ПдЗ 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя, на невял. участку на У зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага нешырокая паласа пясчаных адкладаў. Зарастае. На ПдУ з возера выцякае ручай у р. Выдрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАБ’І́,
возера ў Беларусі, у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,46 км², даўж. 1,12 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Пл. вадазбору 8,2 км².
Схілы катлавіны выш. 12—13 м (на Пд да 5 м), пераважна разараныя, на Пд пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і З сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на мелкаводдзі пясчанае. 35% возера зарастае. На ПнЗ упадае ручай з воз. Гульбеза, на ПдУ выцякае ручай у р. Страча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁДЗІ, Ёдава, Едаўскае возера,
у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,61 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 19,7 м, даўж. берагавой лініі каля 3,7 км. Пл. вадазбору 4,4 км². Схілы катлавіны выш. 6—10 м, разараныя, паўд. 8—15 м, пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, да глыб. 2—4 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, ніжэй сапрапелі. Шыр. паласы расліннасці 10—40 м. Упадаюць 4 ручаі, на ПдУ злучана пратокай з воз. Гульбеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА.
Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,44 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 15,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 3—4 м на Пд (да 10 м на ПдУ), разараныя. Берагі пераважна нізкія, на ПдУ зліваюцца са схіламі, у паўн. і паўд.-зах. залівах сплавінныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае і сапрапелістае. Зарастае да глыб. 3 м. Злучана ручаём з воз. Глыбачка, выцякае ручай у воз. Доўгае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РЗНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 23 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 10,1 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 10 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 2—9 м, спадзістыя, на Пд і ПдУвыш. 10—12 м, стромкія, пясчаныя, параслі лесам. На Пн і ПнЗ пойма тарфяністая, укрыта хмызняком і лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПдУ зліваюцца са схіламі. 4 залівы. Дно да глыб. 2—3,5 м пясчанае, ніжэй — сапрапелістае. Зарастае. Пратока ў р. Ушача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧАЛЁЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, каля в. Чачалі, за 3,5 км на ПдУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,53 км², даўж. 1,14 км, найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 64,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны спадзістыя, разараныя; на Пн і ПнУвыш. 5—8 м, стромкія, пясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, укрытыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам і сапрапелем. Зарастае да глыб. 2,3 м. Шыр. паласы расліннасці 100—125 м. Праз возера цячэ р. Аржаніца, на Пн упадае ручай з воз. Белае.