запазычанае слова ці выраз, якія ў бел. мове не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна). Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя. Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), tête à tête — з вока на вока. Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове маст. л-ры для стварэння мясц. каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора: «Звон кафедральны кліча на Ave» (М.Танк), «Згодны... Суцінку!.. Лайёт!..» — загуло ў натоўпе» (П.Броўка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.
1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў.Колас.Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым.Лынькоў.Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся.Арабей.
2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад.Пысін.
3.Зак.дапаўтарацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. заходзіць — зайсці (у 1, 4 знач.). // Асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца, могуць паўтарацца (ужываецца з прыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі). Самалёт рабіў другі заход над вузкім фіёрдам Альта.Шамякін.Амаль у кожны заход траплялася сякая-такая дробная рыбка.Колас.
2. Прыём (ужываецца з колькаснымі лічэбнікамі). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два заходы.Навуменка.
•••
Адным заходам — заадно, за адным разам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачасці́ць, ‑чашчу, ‑часціш, ‑часціць; зак.
Разм.
1. Пачаць рабіць што‑н. у хуткім тэмпе. Конь зачасціў капытамі па знаёмай лёгкай выезджанай дарозе.Галавач.
2. Пачаць часта паўтарацца. Зачасцілі дажджы. □ Сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала.Лупсякоў.
3. Пачаць часта хадзіць куды‑н. Людзі з вёсак, з двароў зачасцілі ў мястэчка.Гартны.А праз тыдні два падкія да мастацтва гараджане зачасцілі ў майстэрню новага мастака.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
A leap year recurs every four years. Высакосны год бывае раз у чатыры гады;
a problem which recurs periodically прабле́ма, што перыяды́чна ўзніка́е;
There is a danger that the disease may recur in future. Ёсць небяспека, што хвароба можа паўтарыцца ў будучым.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
чаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.
1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім. Мы вывучылі .. кожны крок [вартавых], ведалі, як яны чаргуюцца на пастах: ведалі, хто калі патрулюе за агароджай, калі стаіць ля ўваходу, калі адпачывае.С. Александровіч.Непаўторныя ап’яняючыя часіны шчасця чаргаваліся з часінамі роспачы і душэўнага болю.Краўчанка.// Перыядычна паўтарацца. Шорганне чаргавалася размерна і рытмічна — раз-два! раз-два!Колас.// Размяшчацца паслядоўна адно за другім. Сасновыя бары чаргаваліся з забалочанымі хмызнякамі.Няхай.
2. У лінгвістыцы — заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.
3.Зал.да чаргаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гусце́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца густым або больш густым (у 1 знач.). Юзя тым часам ужо мінула дарогу, увайшла ў лес, які ўсё больш гусцеў.Бажко.
2. Станавіцца больш канцэнтраваным, густым (у 2 знач.). Цеста гусцее.// Траціць блякласць, станавіцца больш яркім (пра колеры, фарбы і пад.). Ледзь прыкметна гусцее блакіт неба.
3. Станавіцца больш шчыльным, малапранікальным для зроку, святла. За акном гусцеў змрок цёплага летняга вечара.Мележ.
4.Паўтарацца больш часта, праз меншыя прамежкі часу. Пяшчотныя зычныя грэлі салаўя запоўнілі пакой. Спачатку гукі былі рэдкія, нясмелыя, потым пачалі гусцець, перасыпаліся срэбрам.Бядуля.
5. Станавіцца больш нізкім, прыглушаным (пра гукі, голас).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cycle
[ˈsaɪkəl]1.
n.
1) пэры́яд -у m.; круг -у m.; цыкль -ю m.
2) по́ўны збор (напр. тво́раў)
3) даўгі́ пэры́яд ча́су, век -у m.
4) самака́т, ро́вар -а m.
2.
v.
1) прахо́дзіць праз фа́зы, пэрыяды́чна паўтара́цца
2) е́зьдзіць ро́варам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЕЛІЯБІЯЛО́ГІЯ
(ад гелія... + біялогія),
раздзел біялогіі, які вывучае сувязі сонечнай актыўнасці з рознымі з’явамі ў біясферы Зямлі. На існаванне такіх сувязей указваў у канцы 19 ст.Арэніус, навукова абгрунтаваў гэтую з’яву ў 1915 А.Л.Чыжэўскі — адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі. Сонца ўплывае на жывыя арганізмы непасрэдна (электрамагнітныя выпрамяненні і пратоны высокіх энергій сонечных успышак) або ўскосна праз уплыў сонечнай радыяцыі на іанасферу, магнітасферу і атмасферу Зямлі. Геліябіялогія вывучае ролю гэтых фактараў у функцыянаванні біял. сістэм, іх заканамернасці і механізмы дзеяння. Выяўлена перыядычнасць біял. працэсаў, звязаная з 11-гадовым і больш працяглымі цыкламі сонечнай актыўнасці, а таксама з 27-сутачным абарачэннем Сонца вакол сваёй восі. Лічаць, што сонечная актыўнасць уплывае на ваганні ўзроўню захваральнасці, смяротнасці і функцыянальны стан нервовай сістэмы людзей, на ўраджайнасць раслін, інтэнсіўнасць размнажэння і міграцыі жывёл і інш. Гэтыя з’явы могуць перыядычна паўтарацца або мець аперыядычны характар, які звязваюць з уплывам геамагнітных бур, што ўтвараюцца пасля ўспышак на Сонцы. Вывучэнне прыроды і прагназаванне з’яў геліябіялогіі важныя для экалогіі, касм. біялогіі, сельскай гаспадаркі, медыцыны і інш.