турба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанага вакол галавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снято́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Невялікая азёрная рыба сямейства корушкавых, пашыраная ў паўночнай Еўропе.

|| прым. снятко́вы, -ая, -ае.

С. суп (са сняткоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўстаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх з вялікімі рагамі, якая водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каёт, -а, М -ёце, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, падобная да ваўка, якая водзіцца ў Паўночнай Амерыцы.

|| прым. каётавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́лька, -і, ДМ ільцы, мн. -і, ілек, ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы; футра гэтага звярка.

|| прым. і́лькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каўбо́й, ‑я, м.

Конны пастух у Паўночнай Амерыцы.

[Англ. cowboy ад cow — карова і boy — хлопчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

squaw [skwɔ:] n. dated скво, індыя́нка (у Паўночнай Амерыцы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

northerner [ˈnɔ:ðənə] n. паўно́чнік, жыха́р по́ўначы/паўно́чнай ча́сткі краі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Nordic [ˈnɔ:dɪk] adj. нарды́чны, скандына́ўскі;

Nordic countries краі́ны Паўно́чнай Еўро́пы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

брыта́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Насельніцтва Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі: англічане, шатландцы, валійцы, паўночныя ірландцы.

|| ж. брыта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. брыта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)