Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНІЦЫЯ́Л (ад лац. initialis пачатковы),
1) павялічаная загалоўная (пачатковая) літара якога-н. раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі. У рукапісах І. (т.зв. буквіцы) багата размалёўвалі складаным арнаментам, упрыгожвалі выявамі чалавечых фігур і жывёл, жанравымі сцэнкамі. З узнікненнем кнігадрукавання І. рабілі пераважна ў тэхніках гравюры. На Беларусі першыя І. ўжыты ў рукапісных кнігах 11 ст. У бел. друкаванай кнізе ўпершыню І. ў тэхніцы ксілаграфіі выкарыстаны ў выданнях Ф.Скарыны ў пач. 16 ст. 2) Вялікая пачатковая літара імя, імя па бацьку, прозвішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эмбрыён, ‑а, м.
Зародак чалавека ці жывёлы. Чуеце, Кволыя стукаюць дзюбы?.. Гэта ўпарта, Бы камнярубы, Працуюць нядаўнія эмбрыёны, Акно прабіваючы ў свет зялёны.Сіпакоў.//перан. Зараджэнне, пачатковая стадыя чаго‑н.
[Грэч. émbryon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А...,
перад галоснымі ан... (грэч. a..., an... пачатковая частка слова са значэннем адмаўлення), прыстаўка ў замежных, пераважна грэч. паходжання, словах, якая абазначае адмаўленне ці адсутнасць якой-н. якасці, уласцівасці, напр.авітамінозы, абіягенез.