slim2 [slɪm] v. BrE худзе́ць, танчэ́ць; рабі́ць танчэ́йшым
slim down [ˌslɪmˈdaʊn] phr. v.
1. пахудзе́ць
2. скарача́ць, памянша́ць ( штат, працоўныя сілы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зба́віць¹, зба́ўлю, зба́віш, зба́віць; зба́ўлены; зак., што і чаго.
1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць.
З. дзесяць рублёў з агульнай сумы.
З. крок (пайсці цішэй).
2. Пахудзець.
З. у вазе.
3. Зменшыць сілу чаго-н.
З. тон.
З. газ.
|| незак. збаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. збаўле́нне, -я, н. і зба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зве́сціся, звяду́ся, звядзе́шся, звядзе́цца; звядзёмся, зведзяце́ся, звяду́цца; звёўся, звяла́ся, -ло́ся; звядзі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць існаваць, знікнуць.
Тая парода жывёлы ўжо звялася.
2. Страціць сілы, пахудзець.
Звёўся чалавек зусім.
3. да чаго і на што. Скараціўшыся, спрасціўшыся, выразіцца ў чым-н. малым, нескладаным.
Справа звялася да дробязей.
З. на нішто (страціць усякі сэнс, усякае значэнне).
|| незак. зво́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасушэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца сухім, сушэйшым. Сена пасушэла. / у безас. ужыв. Раптам пасушэла. Ногі патанулі ў пяску, мы пачалі ўзбірацца на ўзгорак. Лупсякоў.
2. перан. Пахудзець. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схудне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Моцна пахудзець, стаць худым. [Максім:] — Паглядзеў бы ты на сябе, як ты [Давід] схуднеў, а вочы не запалі, а праваліліся. Машара. Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека. Сабаленка. Эх, Мірон, Мірон, і быў ты ўжо немалады, а за гэты час асунуўся, схуднеў, дык зусім стаў як дзядуля... Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́сціся, звядуся, звядзешся, звядзецца; звядзёмся, зведзяцеся; зак.
1. Перастаць існаваць; знікнуць. Раней тут коз было багата... Ды тая плойма ўся звялася, Так перадохла яна марна. Колас.
2. Страціць сілы, пахудзець. Звёўся чалавек. Не толькі якой працы, і пашпарта яму не давалі, цураліся яго, дурным празвалі. Гарэцкі.
3. да чаго. Абмежавацца, скараціцца; выразіцца ў чым‑н. нязначным, малым і пад. Звялася работа следчага, па сутнасці, да выканання чыста фармальных працэдур — збору прадугледжаных судаводствам дакументаў. Мехаў.
•••
Звесціся на нішто — страціць усякі сэнс, значэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссо́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. ссохся, ссохлася, зак.
1. Высыхаючы, стаць меншым, пакарабаціцца. [Чаравікі] Міхасіку завялікія, ссохліся, зморшчыліся, хоць тата і пашмараваў іх салам, змешаным з сажай. Каліна. Пасля ўбачыў [Андрэй], як у яго ссохліся кірзавыя боты. .. Ён пакратаў нагамі — боты загрукалі, як капыты: былі цвёрдыя. Пташнікаў. // перан. Разм. Пахудзець (пра чалавека). Сюды, пад ліпу, прыходзілі часам і дзяўчаты, адбіўшыся ад сябровак .. Адна, Наста, хадзіла аж два гады, ссохлася ўся, перасцярогу забыла. Мікуліч.
2. Высыхаючы, стаць цвёрдым, зацвярдзець. Гліна ссохлася.
3. Стаць шурпатым, сасмягнуць (пра губы). Губы ссохліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́ршчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Сабрацца ў маршчыны, складкі. Твар зморшчыўся. □ Адам прыплюшчыў вочы, і ў яго зморшчыўся лоб. Чорны.
2. Зморшчыць твар, скрывіцца ад чаго‑н. непрыемнага. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу. Хадкевіч. Алік толькі паспытаў суп і зморшчыўся. Ваданосаў.
3. Заўчасна пахудзець, пастарэць, усохнуць (ад гора, нялёгкага жыцця). Паліт, калі ад’язджаў [у Амерыку], быў кучаравы, стройны дзяцюк, а вярнуўся лысы, як той бубен. Згорбіўся, зморшчыўся Паліт. Бялевіч.
4. Пакрыцца складкамі, няроўнасцямі; пакарабаціцца, усохнуцца. Грыбы зморшчыліся так, што нават не было чаго есці. Маўр. [Яблыня] раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reduce [rɪˈdju:s] v.
1. зніжа́ць; зніжа́цца; памянша́ць; памянша́цца; збаўля́ць, скарача́ць;
His temperature is much reduced. Яго тэмпература значна панізілася.
2. (by) худне́ць, худзе́ць; вытры́мліваць дые́ту;
reduce by 10 pounds пахудзе́ць на 10 фу́нтаў
3. вымуша́ць; даво́дзіць (да чаго-н.);
reduce smb. to tears/extremety даве́сці каго́-н. да слёз/адча́ю
♦
in reduced circumstances у ця́жкіх абста́вінах
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
sweat2 [swet] v.
1. паце́ць;
sweat over smth. паце́ць над чым-н. (многа працаваць)
♦
sweat blood infml працава́ць да знямо́гі;
sweat one’s guts out працава́ць да сёмага по́ту
sweat off [ˌswetˈɒf] phr. v. : sweat off some pounds скі́нуць не́калькі фу́нтаў (пахудзець)
sweat out [ˌswetˈaʊt] phr. v. прапаце́ць;
sweat out a cold прапаце́ць як трэ́ба, каб пазба́віцца прасту́ды
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)