экс-..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі са знач. былы, які быў раней (у абазначэнні званняў, пасад), напр.: экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Се́ргиев Поса́д г. Се́ргіеў Паса́д, род. Се́ргіева Паса́да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́барнасць, ‑і. ж.

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў. Выбарнасць органаў кіравання і кантролю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статс-сакрата́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

У некаторых краінах: адна з найвышэйшых дзяржаўных пасад, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

|| прым. статс-сакрата́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімані́я, ‑і, ж.

Гіст. Продаж і купля царкоўных пасад, распаўсюджаныя ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе. // Пра несумленнае набыццё царкоўнай пасады.

[Ад імя біблейскага вешчуна Сімона.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наменклату́ра, -ы, ж.

1. Пералік або сукупнасць назваў тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-н. спецыяльнасці.

Геаграфічная н.

Н. лекавых сродкаў.

2. зб. Наменклатурныя работнікі, а таксама спісы адпаведных пасад (разм.).

|| прым. наменклату́рны, -ая, -ае.

Н. работнік.

Наменклатурныя кадры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвальня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Звольніць усіх, многіх. З’езд быў накрыты паліцыяй. Удзельнікаў з’езда пазвальнялі з настаўніцкіх пасад і аддалі пад суд. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. раскласці¹.

2. Графік, у якім указваецца час, месца, паслядоўнасць правядзення чаго-н.

Р. на тыдзень.

Вывесіць р. заняткаў.

Штатны расклад — дакумент, які вызначае склад работнікаў якой-н. установы, прадпрыемства з указаннем іх пасад і акладаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Міча́лка ’адна з дзявочых вясельных пасад; яе займала сястра маладога: сядзела побач з братам маладога і трымала васковыя свечкі’ (ТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dochrapywać się

незак. дабівацца, дамагацца;

dochrapywać się stanowisk — дамагацца пасад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)