РЭДУ́КЦЫЯ ПРА́ЦЫ,

працэс звядзення складанай працы да простай, якая не патрабуе спец. прафес. навучання, прадугледжвае звычайныя ўмовы вытв-сці, сярэднія фіз. і разумовыя здольнасці чалавека. Аб’ектыўная аснова для Р.п. — затраты часу работніка на атрыманне кваліфікацыі пры найб. эфектыўных формах падрыхтоўкі ў іх аптымальным спалучэнні, а таксама затрат на навучанне работніка для выканання складанай працы. Р.п. ўключае таксама працэс звядзення больш інтэнсіўнай і цяжкай працы да неабходнага ўзроўню інтэнсіўнасці і цяжкасці. Для звядзення відаў працы рознай складанасці да адзінай меры карыстаюцца каэф. рэдукцыі. Ёсць некалькі метадаў яго вылічэння: параўнанне затрат на навучанне работнікаў розных кваліфікацый, суадносіны заработных плат работнікаў розных кваліфікацыйных груп, параўнанне складанасці і цяжкасці працы і інш. Р.п. ўлічваецца пры распрацоўцы тарыфных сетак, фарміраванні цэн, разліку поўных затрат працы на выраб прадукцыі ў адной краіне, пры міжнар. супастаўленнях і інш. эканам. разліках.

т. 13, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stylistic [staɪˈlɪstɪk] adj. стылісты́чны;

mаke a stylistic comparison рабі́ць параўна́нне стылісты́чных сро́дкаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Vergléichung f -, -en параўна́нне, супастаўле́нне, зве́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЛЬНЫ МЕ́ТАД ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,

метад вымярэнняў, пры якім вызначаюць рознасць паміж велічынёй, што вымяраецца, і вядомай фіз. велічынёй, якая ўзнаўляецца з дапамогай меры. Выкарыстоўваецца пры праверцы сродкаў вымярэнняў, выпрабаванні матэрыялаў і вырабаў (параўнанне іх з узорнымі). Д.м.в. ператвараецца ў нулявы метад вымярэнняў, калі рознасць паміж велічынёй, што вымяраецца, і вядомай даводзяць да нуля.

т. 6, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тра́пны

1. sícher, scharf;

2. перан. tréffend, schlágend;

тра́пнае параўна́нне tréffender Vergléich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гіпербалі́чны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпербалы ​1, багаты гіпербаламі. Гіпербалічнае параўнанне. Гіпербалічны стыль. // Перабольшаны. Гіпербалічная пахвала.

гіпербалі́чны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гіпербалы ​2. Гіпербалічнае сячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТРОП (ад грэч. tropos паварот, моўны зварот, вобраз),

слова ці моўны выраз, ужытыя ў пераносным значэнні; адзін з прыёмаў стварэння мастацкага вобраза. У аснове Т. — суадносіны на аснове агульных рыс дзвюх з’яў, адна з якіх характарызуецца праз прыкметы другой. Т. падзяляюцца на простыя (параўнанне, эпітэт) і складаныя (метафара, метанімія, сінекдаха, сімвал, алегорыя, гіпербала, літота, іронія, гратэск, перыфраза, этымалагізм). Найчасцей выкарыстоўваецца ў маст. л-ры.

В.​П.​Рагойша.

т. 15, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нагля́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нагляднага. Мастацкая дэталь у творах Я. Брыля надае нагляднасць апісанням. Бугаёў.

2. Метад навучання, заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Супастаўленне і параўнанне — гэта своеасаблівы прыём нагляднасці [на ўроках]. Самцэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

simile [ˈsɪməli] n. ling. параўна́нне;

Her style is rich in similes. Яе стыль багаты на параўнанні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

náhe líegen* vi напро́швацца (пра думку, пра параўнанне)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)