komparatív a грам. параўна́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vergléichsverfahren n -s, - параўна́льны ме́тад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vergléichend a параўна́льны;

~e Spráchwissenschaft параўна́льнае мовазна́ўства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vergléichssatz m -es, -sätze грам. параўна́льны сказ

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

porównawczy

porównawcz|y

параўнальны;

gramatyka ~a — параўнальная граматыка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кампаратыві́зм

(ад лац. comparativus = параўнальны)

параўнальна-гістарычны метад у мовазнаўстве і літаратуразнаўстве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парабалі́чны

(гр. parabolikos = параўнальны)

1) які мае форму парабалы;

2) іншасказальны, алегарычны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ні́бы, злуч. і часц.

1. злуч. параўнальны. Ужыв. ў параўнальных зваротах і сказах; па значэнні адпавядае злучніку «як».

Гул нарастаў, н. пры абвале.

2. злуч. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.

Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.

3. часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.

Н. я не клапацілася аб дзецях!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАРЫЯТЫ́П (ад карыя... + тып), храмасомны набор,

сукупнасць адзнак храмасом (іх колькасць, памер, форма), характэрных для дадзенага віду. Нязменнасць К. падтрымліваецца заканамернасцямі дзялення ядра клеткі (мітозам — для аднаго арганізма і меёзам — у межах віду). Змена адбываецца праз геномныя і храмасомныя мутацыі. Дакладна ідэнтыфікавана каля 1500 генаў чалавека (1—5% ад іх агульнай колькасці). Апісанне храмасомнага набору ўключае падлік колькасці храмасом. марфаметрыю, ідэнтыфікацыю цэнтрамеры, ядзерцавага арганізатара, спадарожніка і інш. Параўнальны аналіз К. выкарыстоўваецца ў сістэматыцы.

Э.​В.​Крупнова.

т. 8, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́ЛЛІЧ-СВІ́ТЫЧ Уладзіслаў Маркавіч (12.9.1934, Кіеў — 22.8.1966),

рускі мовазнавец-кампаратывіст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). Канд. філал. н. (1963). Абгрунтаваў настратычную тэорыю (гл. Настратычныя мовы) роднасці індаеўрап., картвельскіх, семіта-хаміцкіх, дравідыйскіх, уральскіх і алтайскіх моў; стварыў параўнальны слоўнік агульных каранёў «Спроба параўнання настратычных моў» (т. 1, 1971). Аўтар фундаментальнай працы «Іменная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім» (1963), этымалагічных і параўнальна-фанет. даследаванняў па слав. і балт. мовах, індаеўрапеістыцы.

Літ.:

Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 222—226.

т. 7, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)