дазна́нне, ‑я, н.

Папярэдняе адміністрацыйнае расследаванне. Панцялейку няёмка было слухаць гэтыя апраўданні: ён жа не следчы які, каб здымаць дазнанне. Сабаленка. — Дазнання больш рабіць не будзем, — сказаў Гунава ад’ютанту. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Vrleben n -s міну́ўшчына, папярэ́дняе жыццё

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vruntersuchung f -, -en юрыд. папярэ́дняе сле́дства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сле́дствиеII юр. сле́дства, -ва ср.;

предвари́тельное сле́дствие папярэ́дняе сле́дства;

суде́бное сле́дствие судо́вае сле́дства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

antecedent1 [ˌæntɪˈsi:dnt] n. fml

1. які́/што папярэ́днічае; папярэ́дняе

2. antecedents pl. fml пра́шчуры, праро́дзічы, про́дкі

3. ling. антэцэдэ́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

anterior

[ænˈtɪriər]

adj.

1) пярэ́дні

2) папярэ́дні, ране́йшы

an anterior event — папярэ́дняе здарэ́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

афіна́цыя

(ад фр. affiner = ачышчаць)

папярэдняе ачышчэнне цукру-пяску ад пабочных дамешак перад рафінацыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДАПРЫЗЫ́ЎНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,

ваеннае навучанне моладзі дапрызыўнага ўзросту з мэтай падрыхтоўкі да службы ва ўзбр. сілах. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 уключае папярэдняе навучанне ваен.-тэхн. спецыяльнасцям, фіз. падрыхтоўку, лячэбна-аздараўленчую работу, ваен.-патрыят. выхаванне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай, зацверджанай урадам. Д.п. праводзіцца і ў інш. краінах.

т. 6, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭС-ПАРАШКІ́,

матэрыялы (парашкі, гранулы) для перапрацоўкі ў аб’ёмныя загатоўкі (вырабы) метадам прасавання. П.п. рэактапласты — зацвярдзелая сумесь 30—60% тэрмарэактыўнай смалы (напр., фенол-альдэгідныя смолы) з тонкадысперсным напаўняльнікам (напр., драўнянай ці кварцавай мукі, молатай слюды). Вытв-сць П.-п. уключае: падрыхтоўку і змешванне кампанентаў, папярэдняе зацвярдзенне, драбненне ці грануляванне. Шырока выкарыстоўваюцца ў парашковай металургіі.

т. 13, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫМІНА́ЛЬНА-ПРАЦЭСУА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,

сукупнасць юрыд. норм, што вызначаюць задачы, прынцыпы, кола ўдзельнікаў крымінальнага судаводства, іх правы і абавязкі; адна з галін права Рэспублікі Беларусь. Рэгламентуе ўсе стадыі крымін. судаводства: узбуджэнне крымін. справы, дазнанне і папярэдняе следства, адданне пад суд і суд. разгляд, перагляд прыгавораў, вызначэнняў і пастаноў, выкананне прыгавору. Асн. крыніца К.-п.п. — Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

т. 8, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)