1. Рэзкі, круты пералом у чым-н., абвастрэнне становішча.
Духоўны к.
Урадавы к.
2. Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця.
Фінансавы к.
У цісках эканамічнага крызісу.
3. Востры недахоп чаго-н., цяжкае становішча.
З грашамі ў яго к.
4. Пераломны момант у ходзе хваробы, які вядзе да паляпшэння або пагаршэння стану.
К. хваробы.
|| прым.кры́зісны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
партбюро́, нескл., н.
Партыйнае бюро — кіруючы выбарны орган пярвічнай партыйнай арганізацыі. Сакратар партбюро. □ Доўга члены партбюро і радавыя камуністы заклапочана радзіліся, шукалі новых шляхоў паляпшэння працы.Сабаленка.// Пасяджэнне, сход гэтага органа. Сёння ў 16 гадзін партбюро.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес.попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
экстэнсі́ўны
(лац. extensivus = расшыральны, працяглы)
звязаны толькі з колькасным павелічэннем без паляпшэння якасці (напр. э-ае расшырэнне рынкаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
асамбля́ж
(фр. assemblage)
змешванне вінаматэрыялаў, прыгатаваных з вінаграду, для паляпшэння якасці будучых він.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпало́гія, іпало́гія
(ад гр. hippos = конь + -логія)
навука аб конях і спосабах паляпшэння конегадоўлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крэн, ‑у, м.
1. Нахіл судна або самалёта набок. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп.Матрунёнак.
2.перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых мэт, задач і пад. Зрабіць крэн у бок паляпшэння работы культурна-асветных устаноў.
[Ад лац. carina — кіль, днішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛА́НДСКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы.
Малочнага кірунку. Выведзена ў Нідэрландах у выніку працяглага паляпшэннямясц. жывёлы шляхам інбрыдзінгу і селекцыйнага адбору. Атрымала сусв. прызнанне за высокія паказчыкі малочнай і мясной прадукцыйнасці, прыстасаванасці да розных прыродна-клімат. і тэхнал. умоў. Гадуюць у многіх краінах Еўропы, дзе створаны роднасныя ёй пароды (найлепшая — галштына-фрызская жывёла ў ЗША; сярэднегадавы надой да 10 т малака). На Беларусі быкоў-вытворнікаў галандскай пароды выкарыстоўваюць у скрыжаваннях для паляпшэннягасп. якасцей і экстэр’еру чорна-пярэстай пароды.
Жывёла з моцнай канстытуцыяй, прапарцыянальным тулавам, добра развітой мускулатурай і вымем. Масць чорна-пярэстая. Жывая маса нованароджаных цялят 33—45 кг, дарослых кароў 550—600 і быкоў 800—1000 кг. Надой кароў за лактацыю складае 5700—6000 кг малака (4—4,2% тлушчу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папа́р, ‑у, м.
Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых. Узараць папар. Пераворваць папар. □ Пасвіў я на папары. Гэта вялікі клін зямлі, пакінуты дзірваном да самай восені.Грамовіч.І зелянелі вербалозы, А за гарой папар чарнеў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕТАЛІЗА́ЦЫЯ,
пакрыццё паверхні пераважна неметалічных вырабаў слоем метал. рэчыва з мэтай надання вырабам новых уласцівасцей (электра- або цеплаправоднасці, адбівальнай здольнасці, цвёрдасці, хім. і тэрмічнай трываласці і інш.).
М. без цеплавога ўздзеяння на паверхню вырабу ажыццяўляецца вакуумным (электрадугавым, магнетронным, катодным) і хім. (электрахім.) асаджэннем. Счапленне метал. слоя з асноваю адбываецца за кошт сіл адгезіі. Для паляпшэння счаплення робяць хім. або тэрмічную актывацыю паверхні, наступную тэрмічную апрацоўку. Такая М. выкарыстоўваецца для паляпшэннядэкар. уласцівасцей, нанясення слаёў металу ў электроннай і аптычнай прам-сці, для атрымання ахоўных пакрыццяў на тканінах, паперы, пластыку і інш. М. з цеплавым уздзеяннем на паверхню вырабу робіцца напыленнем (расплаўленыя электрадугой, плазмавым патокам або полымем часціцы металу пераносяцца газам), дыфузіяйметал. рэчыва з вонкавага асяроддзя пры высокай т-ры (гл.Дыфузійныя пакрыцці). Такая М. выкарыстоўваецца для аховы вырабаў ад разбуральных мех., цеплавых і хім. уздзеянняў, для паляпшэння счаплення кампанентаў у кампазіцыйных матэрыялах. Для М. выкарыстоўваюць чыстыя металы (жалеза, медзь, алюміній, нікель і інш.), сплавы (бронза, сталь і г.д.), злучэнні (аксіды, карбіды, барыды, нітрыды і да т.п.). Таўшчыня металізаванага слоя — ад некалькіх атамных дыяметраў да некалькіх міліметраў.
Літ.:
Хасуй А. Техника напыления: Пер. с яп.М., 1975;
Ротрекл Б., Дитрих З., Тамхина И. Нанесение металлических покрытий на пластмассы: Пер. с чеш. Л., 1968;
Поляк М.С. Технология упрочения. Т. 1. М., 1995;
Теория и практика нанесения защитных покрытий. Мн., 1998.