УНІФІКА́ЦЫЯ [ад лац. unus (uni) адзін + facio раблю],

забеспячэнне рацыянальнай аднастайнасці розных відаў аб’ектаў; працэс прывядзення сродкаў вытворчасці або іх элементаў да адзіных формы, памераў, структуры, складу. Накіравана на ўстараненне разнастайнасці тыпаў і тыпапамераў вырабаў, зборачных адзінак, дэталей, канструктыўных элементаў, а таксама тэхнал. працэсаў, спосабаў вырабу, метадаў выпрабавання, кантролю і г.д. Разам са стандартызацыяй павышае ўзровень спецыялізацыі вытв-сці, забяспечвае выкарыстанне рацыянальнай колькасці тыпапамераў вырабаў, іх параметраў, складу выкарыстоўваемых матэрыялаў, тэхнал. працэсаў. Спрашчае праектаванне вырабаў і скарачае тэрміны ўкаранення новай тэхнікі, дазваляе паляпшаць эканам. паказчыкі, павышае прадукцыйнасць працы і якасць прадукцыі.

т. 16, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХІМІЗА́ЦЫЯ,

кірунак навукова-тэхн. прагрэсу ў нар. гаспадарцы, які характарызуецца ўкараненнем хім. матэрыялаў і метадаў апрацоўкі ў вытв-сць і побыт. Дае магчымасць павышаць эфектыўнасць вытв-сці, удасканальваць тэхналогію, паляпшаць якасць прадукцыі, эканоміць прыродную сыравіну і інш. Матэрыяльная база Х. — хімічная прамысловасць. Найб. інтэнсіўна ідзе ў прам-сці і буд-ве (выкарыстанне пластмас і сінт. смол, хім. ваклонаў, лакаў, фарбаў і інш.) сельскай і лясной гаспадарцы (гл. Хімізацыя сельскай гаспадаркі). Парушэнні правіл транспарціроўкі. захоўвання і выкарыстання хім. сродкаў вядуць да хімічнага забруджвання навакольнага асяроддзя.

т. 17, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

meliorate

[ˈmi:liəreɪt]

v.

паляпша́ць (-ца), удаскана́льваць (-ца)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ameliorate

[əˈmi:ljəreɪt]

v.

паляпша́ць, паляпша́цца, удаскана́льваць, удаскана́львацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

áufbessern vt паляпша́ць; павыша́ць (напр. зарплату)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

upgrade [ˌʌpˈgreɪd] v.

1. паляпша́ць я́касць (прадукцыі)

2. пераво́дзіць на бо́льш высокаапла́тную пра́цу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

humanize, BrE -ise [ˈhju:mənaɪz] v.

1. ачалаве́чваць

2. змякча́ць; паляпша́ць

3. рабі́ць высакаро́дным, гума́нным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verédeln vt

1) рабі́ць высакаро́дным

2) бат. акульту́рваць, паляпша́ць (гатунак)

3) паляпша́ць паро́ду (жывёл)

4) абагача́ць, узбагача́ць (руду)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

reform​2 [rɪˈfɔ:m] v.

1. рэфармава́ць, пераўтвара́ць; паляпша́ць;

reform administration рэфармава́ць кірава́нне

2. папраўля́ць, перавыхо́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МУ́СКУС (лац. muscus ад санскр. машонка, яйцо),

прадукт жывёльнага ці расліннага паходжання са своеасаблівым, т.зв. мускусным, пахам і здольнасцю паляпшаць і фіксаваць пах парфумерных кампазіцый.

Жывёльны М., які атрымліваюць пераважна з мускусных залоз самцоў кабаргі — зярністая цёмна-рудая маса, мае бялкі, тлушчы, халестэрын, розныя солі. Пах абумоўлены прысутнасцю макрацыклічнага кетону мускону. Мускусны пах маюць некаторыя эфірныя алеі, а таксама сінт. пахучыя рэчывы, якія не знойдзены ў прыродзе. Пахучая аснова расліннага М. — макрацыклічныя лактоны (макраліды); найб. важныя амбрэталід, які ёсць у эфірным алеі з насення гібіскусу, і тыбеталід, што уваходзіць у састаў эфірнага алею з каранёў аптэчнага дзягілю. Сярод сінт. М. найб. шырока выкарыстоўваюць т.зв. нітрамускусы — вытворныя бензолу, што маюць адну ці некалькі нітрагруп (напр., М. амбравы).

Да арт. Мускус. Структурныя формулы: 1 — мускону; 2 — амбрэталіду; 3 — тыбеталіду; 4 — мускусу амбравага.

т. 11, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)