ardent [ˈɑ:dnt] adj. па́лкі; гара́чы; палымя́ны;

an ardent desire гара́чае жада́нне;

an ardent lover па́лкі палюбо́ўнік;

an ardent supporter заўзя́ты прыхі́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Gelebte sub m, f -n, -n каха́ны, -ная; палюбо́ўнік, -ніца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛО́РЭНС, Лоўрэнс (Lawrence) Дэвід Герберт (11.9.1885, г. Іствуд, Вялікабрытанія — 2.3.1930), англійскі пісьменнік. Вучыўся ў Нотынгемскім ун-це. Друкаваўся з 1908. У раманах «Белы паўлін» (1911), «Сыны і палюбоўнікі» (1913; экранізацыя 1960), «Вясёлка» (1915) выступіў з пратэстам супраць «механічнай цывілізацыі» 20 ст., у абарону саюзу чалавека з прыродай. У раманах «Закаханыя жанчыны» (1920), «Флейта Аарона» (1922), «Птушыны змей» (1926) зварот да натуралізму, псіхал. аналізу ў духу фрэйдызму. Найб. вядомы раман — «Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі» (1928; экранізацыя 1955). Творы Л. з рысамі мадэрнізму насычаны сімволікай, патэтыкай, адметныя складанасцю і вытанчанасцю стылю. Аўтар зб-каў паэзіі («Вершы пра каханне», 1913), апавяданняў («Прускі афіцэр», 1914), літ.-крытычных эсэ, дарожных нататкаў.

Тв.:

Рус. пер. — Дочь лошадника. М., 1985;

Сыновья и любовники. М., 1990;

Любовник леди Чатгерли. М., 1992.

т. 9, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

passionate [ˈpæʃənət] adj. па́лкі, гара́чы; заўзя́ты;

a passionate kiss гара́чы пацалу́нак;

a passionate lover па́лкі палюбо́ўнік;

a passionate defender of civil liberties заўзя́ты абаро́нца грамадзя́нскіх свабо́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лю́бчык ’любіста, Levisticum officinale Koch.’ (Кіс., Бел. зельн.), зэльв. лю́пчыкі ’тс’ (Жыв. сл.). Запазычана з польск. lubczyk, якое разам з блізкімі lubszczek, lubieszczek, lubieszczyk і інш. узыходзіць да с.-в.-ням. lübestecke, lobistek. Гл. любі́ста. Больш новым з’яўляецца тураў. лю́бчыкпалюбоўнік’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lover

[ˈlʌvər]

n.

1) каха́нак -ка m., каха́ны -ага m., лю́бы -ага m.

2) палюбо́ўнікm.

3) ама́тар -а m., ама́тарка f. (кніг, тэа́тру)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

каха́нак, ‑нка, м.

Разм.

1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень. Чарот.

2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РУБІ́НЧЫК (Валерый Давыдавіч) (н. 17.4.1940, Мінск),

бел. кінарэжысёр. Вучыўся ў Бел. тэатр.-маст. ін-це (1959—61). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1967). У 1969—92 на кінастудыі «Беларусьфільм». Першы фільм «Шостае лета» (1968). Асаблівасць яго стылю — насычаная паэт. падрабязнасцямі і багатай прадметнай фактурай эпохі жывапіснасць кадра, арыгінальны гукапластычны кантрапункт. Зняў фільмы: «Магіла льва» (1972), «Вянок санетаў» (1976, паводле аповесці В.​Муратава «Мы ўцякалі на фронт»), «Дзікае паляванне караля Стаха» [1979, паводле аповесці У.​Караткевіча; Гран-пры на Міжнар. кінафестывалях дэтэктыўных і прыгодніцкіх фільмаў у Каталіцы (Італія), 1980; містычных і навук.-фантаст. фільмаў у Бруселі, 1983; спец. прыз журы Міжнар. кінафестывалю ў Манрэалі (Канада), 1980; дыпломы на Міжнар. кінафестывалях навук. фантаст. фільмаў у Трыесце (Італія) і «Фільмэкс» у Лос-Анджэлесе (ЗША), абодва 1981], «Культпаход у тэатр» (1983). Мастацкай вытанчанасцю, метафарычнасцю, муз. пластыкай кінакадра, спалучэннем лірыкі і іроніі адметныя тэлефільмы «Чырвоны агітатар Трафім Глушакоў» (1969), «Апошняе лета дзяцінства» (паводле А.​Рыбакова, 1974), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (паводле «Запісак паляўнічага» І.​Тургенева, 1975), «Камічны палюбоўнік, або Любоўныя штукарствы сэра Джона Фальстафа» (тэлеаб’яднанне «Экран», 1985). У Т-ры студыі кінаакцёра паставіў спектакль «Камедыя пра Лісістрату» паводле Арыстафана (1985). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.

В.​Ф.​Нячай.

т. 13, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Рандаву́с фальк. ’каханак, палюбоўнік’: “Паехаў мой міленькі да млына / А я рандавуса наняла” (БНТ, Жарт. песні). Запазычанне (праз польскую?) з ням. Randezvous ’спатканне’, якое з франц. rendez‑vous ’спатканне, сустрэча, свіданак’ (< se rendre ’накіравацца, адазвацца на запрашэнне, сабрацца’), што служыла ў якасці загаду вайскоўцам для збору (Антропаў, БЛ, 45, 25; Фасмер, 3, 442; Сной₂, 602). Не выключана семантычнае збліжэнне з фармальна падобным ранда́р ’арандатар; карчмар’, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр. побрати́м, польск. pobracim, чэш., славац. pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг. побра́тим, серб.-харв. по̀братим, славен. pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв. по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен. brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус. усх. дыял. побрати́м яшчэ ’стрыечны брат’, пск. побрати́м, побрати́шкапалюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)