slash2 [slæʃ] v.
1. паласава́ць, сячы́ (шабляю);
slash at smth. (with smth.) лупцава́ць, хваста́ць што-н. (чым-н.);
slash one’s way through/past smth. праклада́ць сабе́ шлях, паласу́ючы ша́бляю напра́ва і нале́ва
2. зніжа́ць (цэны); рэ́зка скарача́ць;
slash the text of a speech мо́цна скарача́ць тэкст прамо́вы
3. рабі́ць разрэ́зы (у адзенні)
4. рэ́зка крытыкава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пяля́сы (пеля́сый) ’паласаты, з белымі па цёмнаму або чорнаму полю ці чорнымі па светламу полю палосамі’ (Нас.), піля́сый ’тс’ (Бяльк.), сюды ж пелесова́ць ’сцябаць пугай, паласаваць скуру біццём; вытоптваць (пра луг або пасевы)’, пелесо́ваный ’жорстка пакараны’ (Нас.), пялёсіны ’пісягі ад дубцоў’ (Наша Слова, 1992, 12 лют.), параўн. рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёл)’, польск. pelasy ’тс’, славен. pelésast ’тс’. Роднаснае ст.-слав. пелѣсъ ’пярэсты, у кропачкі’, чэш. pelesa ’від кузуркі’, славен. pelès ’гатунак вінаграду’ і пад., якія параўноўваюць з літ. pelėsis, мн. л. pelė̃siai, pelėsiaĩ ’плесня’, грэч. πελιδνος, πελιτνός ’цёмны, шэры, бледна-сіні’, гл. Фасмер, 3, 229; Махэк₂, 445; Бязлай, 3, 23; ESJSt, 11, 635. Параўн. перапялёсы, пялёсы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
біць, збіваць, удараць, сцёбаць, сцябаць, катаваць, лупцаваць, перыць; хвастаць, жарыць, латашыць, лупіць, таўчы, шпыляць, куксаць, калашмаціць, акладаць, батожыць, пісажыць, шлёгаць, шалёстаць, гасіць, гахаць, пярэсціць, дубасіць, джвагаць, гваздаць, бамберыць (разм.); частаваць, хрысціць, сячы, паласаваць, малаціць, мясіць, грэць (перан.) □ лічыць скабы, даваць кухталёў
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)