comply

[kəmˈplaɪ]

v.i.

1) згаджа́цца; падпарадко́ўвацца

2) трыма́цца фо́рмаў ве́тлівасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сле́па прысл. blind, blíndlings;

сле́па адда́ны blind ergében;

сле́па падпарадко́ўвацца blínd(lings) gehórchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мюры́д

(ар. murid)

мусульманскі паслушнік, які павінен безагаворачна падпарадкоўвацца вышэйшаму настаўнік — імаму або шэйху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

gehórchen vi (D) слу́хацца (каго-н.), падпарадко́ўвацца (каму-н.);

aufs Wort ~ падпарадко́ўвацца без пярэ́чанняў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

paríeren I vi разм. слу́хацца, падпарадко́ўвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

toe​2 [təʊ] v. :

♦ toe the line стаць на ста́ртавую лі́нію; стро́га прытры́млівацца пра́вілаў, падпарадко́ўвацца патрабава́нням

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

імунітэ́т, -у, М -тэ́це, м. (спец.).

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі.

Набыты і.

Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама перан.: здольнасць процістаяць чаму-н.).

2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам.

Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў).

|| прым. іму́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і імунітэ́тны, -ая, -ае.

Імунная рэакцыя арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КІРЭ́НСКАЯ ШКО́ЛА, кірэнаікі,

філасофская школа ў Стараж. Грэцыі, заснаваная ў 4 ст. да н.э. вучнем Сакрата Арыстыпам з г. Кірэна. Асн. прадстаўнікі Арэта і Арыстып Малодшы (дачка і ўнук Арыстыпа), Феодар, Эўгемер, Анікерыд і Гегесій. Прыхільнікі К.ш. развівалі этычны бок вучэння Сакрата, прапаведавалі геданізм, аб’яўлялі мэтай жыцця асалоду, падкрэслівалі пры гэтым неабходнасць практычнай дзейнасці як перадумовы асалоды і праяўлення актыўнай волі чалавека для таго, каб не трапіць у палон саміх уцех. Адсюль агульны прынцып універсальнасці чалавека, які павінен умець кіраваць і падпарадкоўвацца, быць патрыётам свайго поліса і адначасова не з’яўляцца аднабаковай асобай. Этычныя погляды К.ш. паўплывалі на філасофію эпікурэізму.

А.​М.​Елсукоў.

т. 8, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЁМНАЯ ПРА́ЦА,

праца работніка па дагаворы найму на прадпрыемстве, уласнікам якога ён не з’яўляецца. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь найм (прац. дагавор) — пагадненне паміж работнікам і наймальнікам, паводле якога работнік абавязваецца выконваць работу па пэўнай прафесіі, спецыяльнасці або пасадзе адпаведнай кваліфікацыі і падпарадкоўвацца ўнутр. прац. распарадку, а наймальнік абавязваецца выплачваць яму зарплату і забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя дагаворнымі бакамі, заканадаўствам і калектыўным дагаворам. Наймальнікамі з’яўляюцца прадпрыемствы, установы, арг-цыі, т-вы, кааператывы незалежна ад наймення і форм уласнасці, прадпрымальнікі і інш. грамадзяне, якім дадзена права заключэння і спынення прац. дагавору. Работнікамі з’яўляюцца асобы, якія заключылі прац. дагавор з наймальнікам.

Г.​А.​Маслыка.

т. 11, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

звы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. звык, ‑ла; зак., з інф. і дадан. сказам.

Разм. Набыць прывычку рабіць што‑н. пэўным чынам; прывыкнуць. [Клямт] даўно звык моўчкі падпарадкоўвацца старшым. Мележ. [Паненкі] даўно звыклі, каб іх забаўлялі, жартавалі з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)