Які не даведзены да канца; незавершаны. Незакончанае пісьмо. Незакончаная адукацыя. □ Высокі вежавы кран павольна рухаўся па рэйках, падаючы цэглу і раствор на рыштаванні незакончанага будынка.Хадкевіч.
•••
Незакончанае трываннегл. трыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыля́жніцтва, ‑а, н.
Разм. Паводзіны стылягі. Шыковіч .. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаванні сына, не падаючы сур’ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству.Дзюбайла.Нарада была прысвечана барацьбе са стыляжніцтвам і амаральнымі паводзінамі моладзі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. У працэсе працы, руху, дзеяння і пад. утвараць глухі характэрны гук. Пайшла работа — ціхая, увішная, без адзінага слова. Шухаюць рыдлёўкі, скрыгочуць каменнем, ды пагрымлівае бульба, падаючы ў кашы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаабумо́ўленасць, ‑і, ж.
Узаемная абумоўленасць з’яў, узаемны ўплыў адных з’яў на другія. Узаемаабумоўленасць з’яў у прыродзе і грамадстве. □ Падаючы ва ўзаемасувязі і ва ўзаемаабумоўленасці з’явы і падзеі, літаратар, паводле А. М. Горкага, павінен узнімацца да шырокіх абагульненняў.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДВО́ЙНАЕ ПРАМЕНЕПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ,
падваенне светлавых прамянёў пры праходжанні праз анізатропнае асяроддзе (напр., крышталь). Абумоўлена залежнасцю пераламлення паказчыка дадзенага асяроддзя ад напрамку эл. вектара светлавой хвалі (гл.Анізатрапія ў фізіцы, Крышталяоптыка).
Пры падзенні светлавой хвалі на анізатропнае асяроддзе ў ёй узнікаюць 2 хвалі з узаемна перпендыкулярнымі плоскасцямі палярызацыі (гл.Палярызацыя святла). У аднавосевых крышталях адна з хваль мае плоскасць палярызацыі, перпендыкулярную да плоскасці, якая праходзіць праз напрамак праменя святла і аптычную вось крышталя (звычайны прамень), плоскасць палярызацыі другой хвалі паралельная гэтай плоскасці (незвычайны прамень). Скорасць распаўсюджвання звычайнай хвалі і яе паказчык пераламлення не залежаць ад напрамку распаўсюджвання, а скорасць і паказчык пераламлення незвычайнай хвалі — залежаць, і для яе парушаюцца звычайныя законы пераламлення, напр., незвычайны прамень не можа ляжаць у плоскасці падзення. П.п. назіраецца таксама ў асяроддзях са штучнай анізатрапіяй, напр., пры накладанні эл. поля (Кера эфект), магн. поля (Катона—Мутона эфект) або поля пругкіх сіл (гл.Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў, Фотапругкасць).
Падвойнае праменепераламленне ў аднавосевым крышталі: 1 — падаючы прамень, 2 — крышталь, 3 — звычайны прамень, 4 — незвычайны прамень, α — вугал падвойнага праменепераламлення, OZ — аптычная вось крышталю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ СВЯТЛА́,
змена напрамку распаўсюджвання аптычнага выпрамянення (святла) пры яго праходжанні праз мяжу падзелу двух асяроддзяў.
Для працяглай плоскай мяжы падзелу аднародных ізатропных асяроддзяў пераломлены прамень ляжыць у плоскасці, якая праходзіць праз прамень і нармаль да мяжы падзелу, вуглы падзення α і пераламлення β падпарадкоўваюцца закону Снэля: sinα /sinβ = n2/n1, дзе n1 і n2 — абсалютныя пераламлення паказчыкі 1-га і 2-га асяроддзя адпаведна. П.с. суправаджаецца таксама адбіццём святла. Суадносіны інтэнсіўнасцей падаючага, адбітага і пераломленага праменяў залежаць ад вуглоў падзення і пераламлення, а таксама ад палярызацыі падаючага праменя (гл.Фрэнеля формулы). Пры любых вуглах падзення, адрозных ад 0, П.с. суправаджаецца зменай стану палярызацыі святла, што выкарыстоўваецца для атрымання лінейна-палярызаванага святла (гл.Брустэра закон). На законах П.с. заснавана будова аптычных прылад, якія служаць для змены напрамку светлавых праменяў і атрымання відарысаў аптычных, напр., мікраскопаў, тэлескопаў, спектрографаў, фотаапаратаў. Гл. таксама Падвойнае праменепераламленне.
В.В.Валяўка.
Да арт.Пераламленне святла: 1 — падаючы прамень; 2 — пераломлены прамень; 3 — нармаль да паверхні падзелу асяроддзяў I і II; α — вугал падзення; β — вугал пераламлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бла́зенства, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, учынкі блазна (у 2 знач.); блазнаванне, крыўлянне. За нязграбнымі жартамі Гаранькі хавалася нешта большае, чымся простае блазенства.Савіцкі.Шыковіч.. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаваны сына, не падаючы сур’ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству.Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш.Машара.Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
1. Рабіць, ствараць мадэль (у 2, 3 і 6 знач.). Мадэліраваць паліто. Мадэліраваць новую марку аўтамашыны.
2. У скульптуры — апрацоўваць паверхню, падаючы ёй пэўную форму; ляпіць.
3. У жывапісе — перадаваць аб’ём, рэльефнасць на карціпе пры дапамозе светаценю.
[Фр. modeler ад лац. modulus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.Падаючы адзін другому якія‑н. знакі, паціху смяяцца, падсмейвацца з каго‑, чаго‑н. Палешукі, галоўным чынам, сталыя людзі, важна селі на лаўках, а дзяўчаты і маладыя хлопцы збіліся каля дзвярэй, пашчыпваючы адны другіх і перасмейваючыся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)