нагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Доўга, уволю пагуляць дзе‑н. Нагуляцца ў лесе. □ І вырас [Міша] і нагуляўся як мае быць. Якімовіч. // Многа, уволю павесяліцца. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас.

2. Многа, уволю пагуляць у якую‑н. гульню. Нагуляюцца [шахматысты] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры... доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozerwać się

зак.

1. разарвацца; разадрацца;

2. разарвацца; выбухнуць;

3. перан. павесяліцца, развеяцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zerstréuen

1. vt

1) рассе́йваць, распыля́ць;

j-s Verdácht ~ рассе́йваць чые́-н. падазрэ́нні

2) адця́гваць ува́гу

2. ~, sich

1) рассе́яцца (у розныя бакі)

2) пазабаўля́цца, павесялі́цца; разве́яцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Весялу́ха 1 ’вясёлая жанчына, жанчына з вясёлым норавам, ахвотніца павесяліцца’ (КТС, БРС, Янк. II, Сцяшк., КЭС); ’вясёлая старая жанчына’ (Рас.), укр. веселу́ха, рус. пск., смал., маск., варон. веселу́ха, веселу́шка ’вясёлая жанчына’. Утворана ад прыметніка весел‑ (< vesel‑ъ) і эмацыянальна афарбаванага суфікса ‑ух‑а (< ‑ux‑a).

Весялу́ха 2 ’вясёлка’ (КТС, ДАБМ, к. 312, Сцяшк. МГ, Некр., Янк. II, Яшк.), хойн., мазыр. веселу́ха ’тс’ (Мат. Гом.), укр. веселу́ха, рус. смал., бранск., тул., арханг. веселу́ха ’тс’. Старая назва, утвораная ад vesel‑a і экспрэсіўнага суф. ‑ux‑a. Гл. таксама вясёлка.

Весялуха 3 (жарт.) ’гарэлка’ (КТС), укр. веселу́ха, рус. разан. веселу́ха, пск. веселу́шка ’тс’ — пераноснае ад весялуха 1 (гл.).

Весялуха 4 ’жартаўлівая кароткая песня, частушка’, сюды ж ду́дка‑весялу́шка (КТС). Рус. варон. веселу́шка ’кароткая танцавальная частушка’. Пераноснае з весялуха 1 (гл.).

Весялуха 5 ’грыб’ (лоеў., Мат. Гом.). Утворана пры дапамозе суф. ‑уха і вясёлка; параўн. слаўг. вясёлка ’апенька летняя, Kuehneromyces mutabilis’ (Яшкін, вусн. паведамл.), узд. ’нейкі грыб з віду порхавак’ (КЭС), якое, магчыма, з *вясёнка < вясенняя апенька.

Весялу́ха 6 ’лес з павіслых бяроз, Betula pendula Roth.’; ’бярэзнік’ (дубр., крыч., Яшк.), сюды ж лёзн. весяльні́к ’лес з бяроз. Betula verrucosa Ehrh’. (Яшк.). Рус. пск., смал. вясёлка ’кучаравая бяроза з гладкімі бліскучымі лістамі’, пск. весёльнік ’лес з маладых бярозак’. Да вясёлы (гл.): галіны бярозы і маладыя бярозкі выкарыстоўваюцца ў час вясенняга свята тройцы, ствараючы святочны настрой, радасць, весялосць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утаймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.

1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека). Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх... Чарот. Стыпендыю [студэнты] атрымалі, праз дзень-два паедуць на бульбу, так што ёсць усе падставы павесяліцца. Толькі пад раніцу ўтаймуецца інтэрнат. Навуменка. // Стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл). Вінавата апусціўшы хвост, Кудлік трохі ўтаймаваўся, але ненадоўга. Рылько.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца, суцішыцца або суняцца (пра боль і пад.). — Дарагі браце Сцяпане! Пойдзем да мяне, паляжыш, адпачнеш, боль утаймуецца... Дубоўка. [Алімпа] думала, што гэта яшчэ не роды, а проста забалеў жывот і калі яна будзе рухацца, дык боль утаймуецца. Сабаленка. // Заглушыцца, прыглушыцца (пра якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Калі агульная ўзрушанасць і захапленне, нарэшце, утаймаваліся, я пайшоў да Сені. Шамякін. — А чаго я цябе не бачыў да гэтага дня? — спытаў Пятро Ізобаў свайго даўняга сябра, калі радасць нечаканай сустрэчы крыху ўтаймавалася. Савіцкі. // Прыйсці ў нерухомы стан, стаць спакойным. На трэці дзень Утаймаваўся акіян. І хвалі, Прыкмеціўшы бязлюдны астравок, Як трэску, лодку іхнюю прыгналі І выплеснулі ціха на пясок. Куляшоў. Я Чорнае мора зялёным назваў бы, Калі ўтаймуецца бура і шторм. Грахоўскі. Пад раніцу завіруха трохі ўтаймавалася. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Spaß m -es, Späße жарт; заба́ва, паце́ха, уце́ха;

das macht mir ~ гэ́та ро́біць [дае́] мне задавальне́нне;

das geht über den ~ гэ́та ўжо зана́дта;

zum [aus] ~ у жарт, жарту́ючы, жа́ртам;

óhne ~ без жа́ртаў;

sich mit j-m éinen ~ erláuben дазво́ліць сабе́ пажартава́ць над кім-н.;

~ tréiben* [máchen] забаўля́цца, жартава́ць;

lass ihm doch den ~! няха́й ён сабе́ забаўля́ецца!;

viel ~! жада́ю до́бра павесялі́цца!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zabawa

zabaw|a

ж.

1. гульня; забава, пацеха;

~a w chowanego — гульня ў хованкі;

~у towarzyskie — гульні; забавы;

dla ~y — дзеля забавы;

zepsuć komu ~ę — сапсаваць каму задавальненне;

2. баль; танцавальны вечар;

~a ludowa — народнае свята;

pójść na ~ę — пайсці на баль;

~a wesołej (przyjemnej) ~y! — жадаю добра павесяліцца!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

viel

1. pron indef мно́га, шмат; мно́гае;

~е мно́гія, мно́га;

~ Zeit мно́га ча́су;

~ Gútes мно́га до́брага;

~en Dank! вялі́кі дзя́куй!;

~ Glück! (жада́ю) мно́га шча́сця!;

~ Vergnügen! (жада́ю) до́бра пазаба́віцца павесялі́цца [пагуля́ць]!;

wie ~e Mále? ко́лькі раз(о́ў)?;

víel(e) húndert Mále со́тні раз(о́ў);

in ~em hat er Recht у мно́гім ён ма́е ра́цыю;

gleich ~(e) адно́лькавая ко́лькасць;

sóundso ~ сто́лькі-та;

◊

(gar) zu ~ ist úngesund усяля́кая празме́рнасць шко́дзіць [не на кары́сць]

2. adv мно́га, шмат, бага́та, зна́чна;

er árbeitet ~ ён мно́га працу́е;

er kam ~ zu uns ён ча́ста прыхо́дзіў да нас;

er fragt ~ danách! іран. ці ве́льмі патрэ́бна яму́ гэ́та!, ці ве́льмі гэ́та яго́ ціка́віць!;

das ist ein bíss¦chen ~! гэ́та ўжо́ зана́дта [заду́жа];

~ bésser (на)мно́га [зна́чна] лепш;

so ~ гэ́тулькі, сто́лькі;

noch ein Mal so ~ яшчэ́ гэ́тулькі [сто́лькі];

zu ~ зана́дта;

◊

◊ er hat éinen zu ~ груб. у яго́ не́шта з галаво́ю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)