клёк, ‑у, м.

Разм.

1. Розум, развага. Ого, Ічэ — галава з мазгамі! Клёк у хлопца ёсць! Шынклер.

2. Жыццёвая сіла; сокі. — Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, — прастагнала Салвесіха. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвялі́цца, цвялюся, цвелішся, цвеліцца; незак.

Дражніцца, жартаваць. «А можа гэта.. [Зоська] цвеліцца з маладым хлопцам».., — думаў часамі Галляш. Чорны. Ого, якая ты скорая! Ужо і дайце ёй! Паскачы раней, а [тады] я табе дам, — цвяліўся той. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урві́цель, ‑я, м.

Разм.

1. Хапуга, хабарнік. [Турава:] — Колькі плаціш [за кватэру]? [Стэфка:] — Дваццаць пяць. — Ого-о! Ну і ўрвіцелі! Хапуны! — Турава злосна і брыдка вылаялася. Савіцкі.

2. Лаянк. Галаварэз, вісус. [Мацей Хмылю:] — Скідай дровы, урвіцель чортаў, не трэба далей везці. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліслі́вец, ‑ліўца, м.

1. Той, хто ліслівіць, схільны да ліслівасці; падлізнік. — Юзік, ну і пуга ў цябе!.. Ого! — прыцмокваючы языком, гаварыў каторы ліслівец і прасіў: — Дай патрымацца хоць... Хадановіч.

2. Разм. Той, хто любіць лашчыцца да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жадо́ба, ‑ы.

Разм.

1. ж. Моцнае жаданне чаго‑н. Жадоба подзвігу. □ Як ні стараўся бацька, усё роўна ў нас у жадобу была крошка хлеба. «Беларусь».

2. м. і ж. Скупы чалавек, скнара. [Віцька:] — Ого, спытацца! Скулу ты з яго возьмеш: жадоба. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́зія, ‑і, ж.

1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.

2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышэ́лец, ‑льца, м.

Прышлы, чужы, не тутэйшы чалавек. Тут [у Канадзе] вельмі многа былых прышэльцаў з усходняй Еўропы. Брыль. Ого, без дакументаў! — мнагазначна сказаў малады, пільна разглядаючы пакрытыя рубцамі з яшчэ не загоенымі ранамі рукі прышэльца. Лупсякоў. Гаспадар падхапіўся, замітусіўся ля прышэльцаў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукза́к, ‑а, м.

Заплечны рэчавы мяшок. [Антось:] — Ну, я гатоў. А вось і рукзак. Ого, які цяжкі! Ён мне плечы абарве. Цікава, чаго гэта мама паклала ў дарогу. Бяганская. Рукзак паходны рэжа мае плечы, Ды я маўчу, маўчаць мае сябры. Свірка.

[Ням. Rucksack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарсці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай або густой шэрсцю. Шарсцістая жывёліна.

2. Пакрыты ворсам, варсінкамі; варсісты. Шарсцістыя пальчаткі. Шарсцістая тканіна.

3. перан. Задзірысты, незгаворлівы, гарачы. [Жанчына:] — Антон, той спакойны. □ Мікіта, ого, дужа шарсцісты. Больш за слова яму не кажы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э межд., разг.

1. (при возражении) э;

э, позво́льте, я расскажу́ э, дазво́льце, я раскажу́;

2. (при выражении изумления, недоверия и т. п.) ого́, эге́;

э, куда́ хвати́ли! ого́ (эге́), куды́ хапі́лі;

3. (при выражении решимости) ат, э;

э, была́ не была́ ат (э), хай бу́дзе, што бу́дзе (было́ не было́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)