Нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам. Хомка занёс бабам на жніво гляк сцюдзёна[й] вады.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.
1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.
Нізкае дрэва.
Н. плот.
Ляцець нізка (прысл.).
2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.
Н. ціск.
Нізкая тэмпература.
3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.
Нізкая якасць драўніны.
4.перан. Подлы, ганебны.
Н. учынак.
Так рабіць нізка (у знач.вык.).
5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.
6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).
Н. бас.
Н. голас.
Спяваць нізка (прысл.).
|| памянш.-ласк.ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз.ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бале́я, ‑і, ж.
Вялікая нізкая пасудзіна з драўляных клёпак або металічная, у якой звычайна мыюць бялізну. Цётка Алімпа.. адхінулася на.. [Адамавы] крокі ад балеі.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пясо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.
2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спец.).
3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.
П. ў двары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кантраба́с, ‑а, м.
1. Струнны смычковы музычны інструмент самых вялікіх памераў і самага нізкага гучання.
2. Самая нізкая па гучанню разнавіднасць пэўнага інструмента. Кантрабас-цымбалы.
[Іт. contrabasso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underestimate
1.[,ʌndərˈestɪmeɪt]
v.t.
зані́зка ацэ́ньваць, недаацэ́ньваць
2.[,ʌndərˈestɪmət]
n.
зана́дта ні́зкая ацэ́нка, недаацэ́нка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ні́зкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую працягласць знізу ўверх; малы па вышыні; проціл. высокі. Нізкі рост. □ Цёмныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі.Колас.Злева, за светла-сіняй стужкай Ціхай Лані, узвышаліся парослыя нізкім хмызняком узгоркі.Шашкоў.// Які знаходзіцца на невялікай адлегласці ад зямлі, якога‑н. узроўню. У ветраны дзень часцей бываюць нізкія воблакі.Грамовіч.У доме некалькі пакояў з нізкаю стол[л]ю.Чорны.// Які знаходзіцца ніжэй акаляючай мясцовасці. Хатка стаяла на самым канцы мястэчка на нізкім месцы.Бядуля.
2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню. Нізкая тэмпература. Нізкая цана.// Які не дасягнуў значная ступені развіцця. Нізкая кваліфікацыя. Нізкая культура.//Разм. Які займае нязначнае службовае становішча. Нізкая пасада.
3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны. Нізкі сорт паперы.
4.перан. Подлы, ганебны. Нізкі ўчынак. □ [Гушчын:] — Падхалім — гэта самы нізкі і самы страшны чалавек.Гурскі.
5. У класавым грамадстве — які не належыць да правячых колаў. Нізкае паходжанне.
6.Уст. Вельмі просты, не ўрачысты, не прыняты ў літаратуры (пра стыль мовы).
7. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.). Нізкі голас Васілісы гучыць мяккім пералівам.Васілевіч.Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуф, ‑а, м.
Нізкая табурэтка з мяккім (звычайна круглым) сядзеннем. Кібрык прайшоўся па пакоі, памацаў фарфоравую фігурку, што стаяла на палічцы, потым з незалежным выглядам сеў на пуф да піяніна.Шыцік.
[Фр. pouf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́лад, -у, М -дзе, мн. халады́, -о́ў, м.
1. толькі адз.Нізкая тэмпература паветра.
Адчуваць х.
2. Надвор’е з нізкай тэмпературай паветра.
Рана пачаліся халады.
3. толькі адз. Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.).
Х. прабег па спіне.
4. толькі адз., перан. Раўнадушныя, стрыманыя адносіны да каго-, чаго-н.
Ад яго слоў веяла холадам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Temperatúrf -, -en
1) тэмперату́ра;
tíefe ~ні́зкая тэмперату́ра
2) тэмперату́ра, гара́чка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)