Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СПЛАНХНАПТО́З (ад грэч. splanchna вантробы + ptosis падзенне),
зрушэнне ўнутраных органаў у ніз у параўнанні з іх нармальным месцазнаходжаннем. Абумоўлены анамаліямі развіцця органаў, аслабленнем тканак і інш. Адрозніваюць С. канстытуцыянальны (залежыць ад канстытуцыі чалавека) і набыты (напр., пасля паўторнай цяжарнасці і родаў). Часцей бывае С. органаў брушной поласці, таксама лёгкіх, сэрца і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падкры́лле, ‑я, н.
Ніз крыла ў птушак. Калі.. [сіваваронка] раскрывала сваё крылле ў палёце, здавалася, што ляціць нейкая казачная райская птушка: усе колеры вясёлкі зіхацелі ў яе падкрыллі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́днязь ’падсцілка’ (Мат. Гом.). Рус.по́днесь ’ніжні вянец зрубу ў калодзежы’, по́днизь ’махры з бісеру, якія завязваюцца пад хустку’. З *под‑ніз (гл. ніз), параўн. нызь (іншая назва пудо́шва) ’ніжняя частка кавадла’ (драг., Жыв. сл.),
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДУ́Р (Adour),
рака на ПдЗ Францыі. Даўж. 335 км, пл.бас. 22 тыс.км². Пачынаецца ў цэнтр. раёне Пірэнеяў, перасякае плато Арманьяк і Гаронскую ніз., упадае ў Біскайскі зал.
Разводдзе і паводкі вясной і восенню ад раставання снягоў і ліўняў у Пірэнеях. Сярэдні расход вады 360 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходства ў ніжнім цячэнні. ГЭС. На Адуры гарады Баёна, Тарб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дро́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Стукаць, калаціць. Дрогаць у дзверы.//безас. Трэсці. [Дзмітрый] туга прытарочыў парашутыста да броні. Каб не дрогала ў галаву, падклаў пад ніз яго ж мундзір.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.
Біць у б.
2. У розных машынах і механізмах: рухомая частка, якая мае форму цыліндра (спец.).
Падаваць снапы ў б.
3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).
|| прым.бараба́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАРАБУ́ (Leptoptilos),
род птушак сям. буслоў атр. галянастых. 3 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі і Афрыцы. Жывуць калоніямі на дрэвах або скалах паблізу балот.
Даўж. да 1,5 м, размах крылаў да 3 м. Спіна чорная або цёмна-шэрая, ніз цела белы. Дзюба масіўная. Галава і шыя пакрыты рэдкім пухам. На шыі голы гарлавы мяшок (у М. яванскага няма). Кормяцца жывёльным кормам, мярцвячынай. Нясуць 2—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАСТА́ТКІ (Thecla),
род матылёў сям. блакітніц. Больш за 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Жывуць у лясах, садах, на лугах і інш. На Беларусі 6 відаў.
Дзённыя матылі. Размах крылаў 1,5—3,5 см. Крылы шырокія, ніз буры з аранжавымі або чырв. плямамі, белай папярочнай паласой або белымі плямамі. Заднія крылы з хвосцікам (адсюль назва). Вусені кароткія, тоўстыя, макрыцападобныя; кормяцца на шыракалістых дрэвах.