ро́стверк, ‑а, м.

Спец. Ніжняя частка фундамента збудавання. Жалезабетонны ростверк.

[Ням. Rostwerk.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Únterkörper m -s, - ні́жняя ча́стка це́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падваршта́тнік, ‑а, м.

Ніжняя частка варштата, на якой умацавана варштатная дошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загры́вак, -ры́ўка, мн. -ры́ўкі, -ры́ўкаў, м.

1. Ніжняя частка грывы, якая прылягае да карка.

2. Частка шыі ніжэй патыліцы (разм.).

◊

Даць па загрыўку (разм.) — выгнаць, зняць з працы.

|| прым. загры́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўхмызня́к, ‑у, м.

Расліна, у якой ніжняя частка драўняная, а верхняя травяністая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсце́нак, ‑нка, м.

Уст. Мураваны выступ у сцяне для ўстойлівасці; ніжняя частка сцяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крысо́, -а́, мн. кры́сы і (з ліч. 2, 3, 4) крысы́, кры́саў, н.

Ніжняя частка адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.

К. пінжака.

◊

З-пад крыса (разм.) — тайна, незаконна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшэ́ўка, ‑і, ДМ ‑шэўцы; Р мн. ‑шэвак; ж.

Ніжняя прышыўная частка ў адзенні, адварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Únterbein n -(e)s, -e ні́жняя ча́стка нагі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Únterteil m, n -(e)s, -e ні́жняя ча́стка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)