Можна паспець, нямакуды спяшацца. А чаму яны [каровы] такія мурзатыя ды лахматыя? Гэта бачыла і раней даярка, але неяк адкладвалася само сабою: ат, успеецца, пачышчу, мае не горшыя за іншых...Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Знікнуць, прапасці. Куды падзеліся дзеці? □ — А Лысухі ўсё яшчэ няма, — загаварыў нарэшце дзядзька Ігналь. — І дзе яна магла падзецца — проста дзіва.Сіняўскі.І куды падзелася .. [Адамава] шчырасць!Дамашэвіч.
2.(звычайназадмоўем). Знайсці для сябе месца, прытулак. Насоўвалася ноч, а Базыль з Марусяй усё стаялі і стаялі на вуліцы, не ведаючы, дзе ім падзецца.Сачанка.Нахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе?Колас.// Схавацца, уцячы. Куды ж, куды падзецца Ад чорнае бяды?Панчанка.Думкі... Куды ад іх падзецца, калі яны не даюць спакою ні днём, ні ўначы.«Звязда».
•••
Куды (дзе) падзенешся — аб немагчымасці зрабіць што‑н. інакш.
Не ведаць, куды (дзе) падзецца — тое, што і не ведаць, куды (дзе) дзецца (гл. ведаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
versäumenvt
1) упуска́ць, спазня́цца;
den Zug ~ спазні́цца на цягні́к;
ich hábe nichts zu ~ мне няма́куды́ спяша́цца
2) прагу́льваць, прапуска́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
2. Гонячы (жывёлу), аддаліцца куды‑н., адысці. Мы з авечкамі адагналіся далей ад дому, каб паказаць, што нас блізка няма.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ДЗЯ́ДЗЬКА АНТО́Н»,
перакладны твор бел. л-ры 19 ст. Пераклад зроблены з польск. агітацыйнай брашуры «Бацька Шыман», якая з’яўляецца перапрацоўкай рус. публіцыстычнай брашуры А.Іванова (В.Варзара) «Хітрая механіка» (Цюрых, 1874). Выдадзена ў 1892 М.Абрамовічам у Тыльзіце (на тытуле для канспірацыі пазначана Вільня) пад назвай «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем...». Да тыльзіцкага выдання мела дачыненне інтэрнац. студэнцкая арг-цыя ў Маскве (уваходзілі Абрамовіч, В.Вароўскі, Н.Чарноцкі і інш.). Пераклад разлічаны на бел. чытача. Твор напісаны ў форме навук.-папулярнай гутаркі па палітэканоміі, удала спалучае агітацыйную публіцыстыку і маст. прозу. Апавядальнік Антон, які раней настаўнічаў, працаваў на ф-ках, абураецца, што мужык жыве «ў бядзе, голадзе дый холадзе», аналізуе аграрнае пытанне, стан нар. асветы, выдаткі на цара і царскую сям’ю, дзярж. апарат, армію, заклікае бел. сялян браць прыклад з рускіх, якія выступаюць супраць цара. Гутарка заканчваецца заклікам (у польскім арыгінале яе няма): «А цяпер — проціў цара і яго чыноўнікаў пойдзем!» Ранейшым варыянтам «Дз.А.» з’яўляецца «Старая прысказка», выдадзеная К.Гучкоўскім у 1887 у Львове (канфіскавана паліцыяй, вядомы экз. зберагаецца ў Цэнтр.гіст. архіве Украіны ў Львове). У 1903 выдадзены ў Лондане новы пераклад і новая апрацоўка брашуры пад назвай «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць» (перавыд. ў Пецярбургу ў 1907, забаронена цэнзурай). Аўтарства твора доўгі час памылкова прыпісвалася А.Гурыновічу.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абе́чак, ‑чка; Рмн. ‑чкаў; м.
Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху — другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Пабываць дзе‑н., у каго‑н., прыйсці або прыехаць куды‑н., да каго‑н. [Карнею] цяпер няма часу наведаць маці ў бацькоўскім доме.Гроднеў.За тры дні малады Забродскі паспеў наведаць усіх сваякоў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Даскана́лы ’дасканалы’ (БРС). Параўн. укр.доскона́лий, рус.доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск.doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
до́ступ, ‑у, м.
1. Месца, па якім можна падысці, наблізіцца да чаго‑н.; падыход. [Серада] узяўся правесці іх туды, дзе ёсць.. надзейная схованка. Доступ туды ведае толькі ён адзін.Брыль.Да дома Сяргея Андрэевіча доступ быў закрыты агнём.Кавалёў.
2. Магчымасць уваходу куды‑н., наведвання каго‑, чаго‑н.; допуск. Доступ наведвальнікаў у музей. □ Часта добра падроблены дакумент забяспечваў падпольшчыкам доступ да важных ваенных аб’ектаў ворага.Пятніцкі.// Магчымасць карыстацца чым‑н., займацца чым‑н. У нас кожнаму адкрыты доступ да навукі.
3. Пранікненне чаго‑н. куды‑н. Доступ свежага паветра ў памяшканне.
•••
Няма доступу да кагогл.няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́куды, прысл.
1. Кудысьці, невядома куды. Некуды ж вось ідзе гэтая вузкая лясная дарожка.Брыль.[Вісарыёна] моцна ўдарылі па галаве, схапілі за рукі, некуды пацягнулі.Самуйлёнак.Паравоз, пыхкаючы і набіраючы хуткасць, паімчаўся некуды ўдалячынь.Шчарбатаў.
2.Няма такога месца, куды б можна было адправіцца, змясціць каго‑, што‑н. Без вестак ад цябе — нам некуды ісці.Глебка.
•••
Далей (ехаць, ісці) некуды — горш таго, што ёсць, быць не можа.
Дзець некудыгл. дзець.
Некуды вачэй дзецьгл. дзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)