З рубцамі 1. І тут хлопцы ахнулі: у Мікалая Пятровіча з плечука тырчала куцая костка, абцягнутая рубцаватай чырвонай скурай.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хало́дна,
1.Прысл.да халодны (у 11 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра халоднае надвор’е. На дварэ марозна. На дварэ халодна.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хары́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спявак, артыст хору. Ларыса Змітраўна стаіць спінай да слухачоў.. і ціхенька, каб чулі толькі харысты, вядзе ноту.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўжэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі доўгі. Дзень быў — што год, такі даўжэзны.Лобан.Махае даўжэзнай Стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЎТУШЭ́НКА (Яўген Аляксандравіч) (н. 18.7.1933, г. Зіма Іркуцкай вобл., Расія),
рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1951—54). Друкуецца з 1949. Паэзія вызначаецца незалежнасцю пазіцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сац. пытанняў, праблем грамадзянскасці, міжнар. палітыкі, гуманіст. і антываен. пафасам (зб-кі «Разведчыкі будучага», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне...», 1989, і інш., паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нейтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзярж. прэмія СССР 1984). Выступае як празаік, публіцыст і крытык (зб-кі артыкулаў «Талент ёсць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясціны», 1982, «Не памірай пасля смерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаванне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх. На бел. мову творы Е. перакладалі Р.Барадулін, А.Вольскі, А.Вярцінскі, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няхо́дкі, ‑ая, ‑ае.
Які не мае попыту (пра тавар). [Загадчык:] — Талент прадаўца ў тым і заключаецца, каб умела і хутка збыць ходкі і няходкі тавар.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саракалітро́вы, ‑ая, ‑ае.
Ёмістасцю ў сорак літраў. Пасярэдзіне палянкі ўбіты дзве дубовыя рагулі, на якіх ляжыць абсмаленая жардзіна. На ёй вісіць чорны саракалітровы кацёл.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і стальны. Сталёвая машына няўмольна рухалася .. [Зернавому] насустрач, не збаўляючы хуткасці.Нядзведскі.Прышпорваў я сталёвага каня, Што бушаваў, нібы гарачы кратэр.Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцані́ць, уцаню, уцэніш, уцэніць; зак., што.
Знізіць цану (звычайна на заляжалы тавар). Праз гадзіну ў магазіне з’явіліся члены камісіі. Яны перагледзелі ўсе тавары. Палавіну ўцанілі.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто падае сігналы на горне. Эй, гарніст, іграй паход!Колас.Даў адбой гарніст, і ўсе мы Спаць паклаліся на сене.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)