пра́вільны, -ая, -ае.
1. Які не адступае ад правіл, норм, прапорцый.
Правільнае напісанне.
Правільныя рысы твару.
2. Заканамерны, рэгулярны.
Правільная змена пор года.
3. Які адпавядае сапраўднасці, такі, як патрэбна.
П. адказ.
Правільнае разуменне сучаснага становішча.
4. Пра многавугольнік: які мае роўныя вуглы і стораны; пра мнагаграннік: які мае грані — аднолькавыя правільныя многавугольнікі і роўныя мнагагранныя вуглы пры вяршынях.
|| наз. пра́вільнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Не́ўма 1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.
Неўма 2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. недапёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. недапячы; зак.
1. што. Не зусім добра прапячы; не давесці пячэннем да поўнай гатоўнасці. Недапячы хлеб. Недапячы яечню.
2. што і чаго. Выпечы, спячы менш, чым патрэбна. Недапячы пуд хлеба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гармані́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць гарманічнага. Нявідны сам сабе пасміхаецца, ён ведае, хто з’яўляецца прапаведнікам гэтай гарманічнасці жыцця не толькі ў прыродзе, але і ў людскім грамадстве, каму і для чаго патрэбна яна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіраўні́цтва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. кіраваць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, чым можна і патрэбна кіравацца. Марксізм — не догма, а кіраўніцтва да дзеяння.
3. зб. Кіраўнікі. Кіраўніцтва калгаса. Кіраўніцтва завода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тапо́рнік ’падлесак, які можна сячы сякерай’ (Юрч. Фраз. 2), ’дровы, для якіх піла не патрэбна, іх сякуць тапаром’ (Барад.; ст.-дар., Ск. нар. мовы), ’дровы, падрыхтаваныя для паліва’ (пух., Сл. ПЗБ), ’малады танкастволы лес, які высякаецца сякерай’ (шчуч., нясвіж., слаўг., Расл. св.), тапарня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад тапо́р 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Post factum nullum consilium
Пасля зробленага не патрэбна ніякая парада.
После сделанного не нужен никакой совет.
Гл.: Aquas...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
малы́, -а́я, -о́е.
1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.
Малая зала.
2. Нязначны па колькасці, часе.
М. атрад.
Прайшоў яшчэ м. час.
3. Меншы, чым патрэбна.
Малыя боты.
4. Які не мае істотнага значэння; малаважны.
Малая справа, м. і клопат.
5. Які займае нязначнае службовае становішча.
6. Тое, што і малалетні.
Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).
7. у знач. наз. малы́, -о́га, м., мала́я, -о́й, ж., мн. малы́я, -ы́х. Дзіця.
Падвезці малых у школу.
◊
Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.
Без малога (разм.) — амаль (не), чуць (не).
З малых гадоў — з дзяцінства.
Самае малое — найменш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замяняць, заменьваць — замяніць. Замена старых дэталей новымі.
2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго‑, што‑н. Знайсці сабе замену. □ — Стамілася. Гады, дачушка, не тыя ўжо. Замена мне патрэбна. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́лжно безл., в знач. сказ. трэ́ба, патрэ́бна; (необходимо) неабхо́дна; (полагается) нале́жыць;
рабо́тать, как до́лжно працава́ць як след (як нале́жыць);
говори́ть то, что до́лжно гавары́ць то́е, што трэ́ба (што неабхо́дна);
так не до́лжно поступа́ть так не́льга (нямо́жна, не трэ́ба) рабі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)