зря нареч., разг. дарэ́мна, дарма́, ма́рна;

◊

почём зря прост. ні на што не зважа́ючы;

руга́ть почём зря ла́яць, ні на што не зважа́ючы;

заче́м зря говори́ть наво́шта дарэ́мна гавары́ць;

зря потеря́ть вре́мя дарэ́мна (ма́рна) стра́ціць час, змарнава́ць час;

ну, э́то уж зря! ну, гэ́та дарэ́мна!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хо́хма, ‑ы, ж.

Разм. Дасціпны, вясёлы жарт, учынак і пад. Алег намагаўся развесяліць.. [Галю], у аўтобусе ўспамінаў Мішавы «хохмы», не зважаючы на людзей. Ярашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pomimo

нягледзячы; не зважаючы; pomimo wszystko — нягледзячы (не зважаючы) ні на што;

pomimo wichury ruszyli w drogę — нягледзячы на непагадзь, яны рушылі ў дарогу;

pomimo to, że ... — нягледзячы на тое, што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гаварыць абы-што, пустое, без толку. Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незабяспе́чанасць, ‑і, ж.

1. Стан незабяспечанага. Незабяспечанасць прадпрыемства сыравінай.

2. Недахоп сродкаў для існавання. З вялікімі цяжкасцямі, не зважаючы на матэрыяльную незабяспечанасць, Робсан наступае ва універсітэт. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

disregard

[,dɪsrɪˈgɑ:rd]

1.

v.t.

1) не зважа́ць, не зварача́ць ува́гі, ігнарава́ць

disregarding the rules — не зважа́ючы на пра́вілы

2) грэ́баваць чым

2.

n.

1) няўва́га; занядба́ньне

2) непава́га f.

disregard for tradition — непава́га да трады́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прыгаварыць.

2. Гаварыць, суправаджаючы якое‑н. дзеянне. Не зважаючы ні на што і ні на каго, .. [Алік] катаў па вуліцы малога і прыгаворваў яму розныя суцяшальныя словы. Кулакоўскі. — Не бойся, не бойся, дурненькі мой, — гладзячы ката, прыгаворваў хлопчык. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакры́ўджанасць, ‑і, ж.

Стан і ўласцівасць пакрыўджанага. Лаўрэн Ільіч усміхнуўся, убачыўшы цень пакрыўджанасці на твары дзяўчыны. Краўчанка. — Мне гэты нарыс таксама падабаецца, — сказаў рэдактар, не зважаючы на дакор і пакрыўджанасць у голасе Пісанца. — Я яго зараз жа здаў бы ў набор. Толькі не ведаю, хто аўтар. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калігра́фія, ‑і, ж.

Майстэрства пісаць разборліва, роўным, прыгожым почыркам. Почырк у яго [вучня] добры, роўны, хоць ніякіх вал[ася]ных ліній няма, што з пункту гледжання каліграфіі — найгоршая загана. Ермаловіч. Віцька паспешна і не вельмі зважаючы на каліграфію і чыстату, выконваў пісьмовыя заданні. Васілевіч.

[Грэч. kalligraphia — прыгожы почырк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wbrew

(czemu) насуперак, супраць, супроць; нягледзячы (на што), не зважаючы (на што);

wbrew oczekiwaniom — насуперак спадзяванням;

wbrew mojej woli — насуперак майму жаданню

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)