неугомо́нный няўры́мслівы; неўтаймо́ўны, неўтаймава́ны; (неспокойный) неспако́йны; (неутомимый) нясто́мны; (непоседливый) непасе́длівы; (несмолкаемый) несціха́ны;

неугомо́нный враг няўры́мслівы во́раг;

неугомо́нный ребёнок непасе́длівае (неспако́йнае) дзіця́;

неугомо́нный хара́ктер неспако́йны (няўры́мслівы) хара́ктар;

шуми́т неугомо́нный го́род шумі́ць несціха́ны (нясто́мны) го́рад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які бесперастанку лапоча, трапечацца; шумлівы. Абапал машыны цягнуліся вузлаватыя дубы, шызыя танклявыя грабы, несціханыя лапатлівыя асіны. Мележ.

2. Схільны многа і бесперастанку гаварыць; балбатлівы. Клопікаў збіраўся .. вызверыцца на гэтае лапатлівае стварэнне [Любку], але афіцэр лагодна махнуў рукой. Лынькоў. // Несціханы, шумны, балбатлівы. Антон, стомлены лапатлівай .. гаворкаю, маўчыць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; незак.

1. каго-што. Дакранаючыся да чаго‑н., прыводзяць у рух. Ціхі вецер вее І траву варушыць. Астрэйка. // перан.; што. Выводзіць са стану спакою, узбуджаць. Словам дакорным маці боль несціханы варушыць. Глебка. А як яны варушылі, пераварочвалі сэрца, гэтыя салаўі. Васілевіч.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку. На другім канцы стала, загарнуўшы кніжку, бязгучна варушыла губамі Наташа — вучыла верш. Шахавец.

3. што. Злёгку разграбаць; пераварочваць. Варушылі зерне, каб яно падсыхала, перавейвалі, сартавалі. Скрыган. Каржакаваты з абветраным тварам і пышнымі вусамі мужчына час ад часу варушыць суком падгарэлае паленне. Курто.

•••

Варушыць (круціць) мазгамі (галавою) — разважаць, абдумваць. З зямлёю клопат быў вялікі. Прыйшлося ездзіць да Хадыкі Ды варушыць і галавою Над гэтай справай грашавою. Колас.

Варушыць памяць — напамінаць аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)