сямейства марскіх рыб атр. іглабрухападобных. 7 родаў, каля 20 відаў. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне трапічных мораў, найб. колькасць відаў у Аўстраліі і Інда-Малайскім архіпелагу.
Даўж. да 50 см. Галава і цела ўкрыты панцырам з нерухома з’яднаных касцявых пласцінак, кіляў (грабянёў) і шыпоў. Рухомыя плаўнікі на кароткай мясістай аснове. Хвост доўгі. Большасць відаў ярка афарбаваныя. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, водарасцямі, губкамі. Маюць у сабе таксіны, пасля спец. апрацоўкі ядомыя. Аб’екты промыслу.
Да арт.Кузаўковыя. Кузаўкі: 1 — чатырохрогі; 2 — бязрогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТАЦЕ́ЛЫ, ліставідкі (Phylliidae),
сямейства насякомых атр. палачнікаў, або зданневых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Азіі.
Даўж. да 12,5 см. У самак цела шырокае, сплошчанае. Афарбоўка і жылкаванне надкрылаў імітуюць лісце раслін, ногі лістападобна расшыраныя. Крылы рэдукаваныя, 1 пара. Перамяшчаюцца марудна або нерухома вісяць на галінах або чаранках лісця. Самцы не падобныя да лісця, з укарочанымі надкрыламі, рухавыя, добра лятаюць. Здольныя да аўтатаміі. Расліннаедныя. Адкладваюць яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мармы́рак ’таўстаморды чалавек, які стаіць нерухома і, мармычучы, лыпае вачыма або вытрэшчвае іх’ (полац., Нар. лекс.). У выніку прыпадабнення р…л > р…р з мармыль (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ак.
Тое, што і узлегчы. Мікалай Гурбан узлёгся грудзьмі на стол і нерухома глядзеў у адну кропку.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадсвіта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які бывае перад світаннем, на досвітку, папярэднічае світанню. Перадсвітальны туман. Перадсвітальны час. □ У акно пацягнула перадсвітальным ветрыкам, а хмары нізка і нерухома ляглі на гарызонт.Іпатава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРО́ЛЕЖАНЬ,
амярцвенне (некроз) мяккіх тканак (скуры з падскурнай клятчаткай, слізістай абалонкі, сценкі полага органа або крывяноснага сасуда) у выніку нейратрафічных расстройстваў і парушанага кровазвароту. Адрозніваюць П. экзагенныя (ад працяглага, інтэнсіўнага сціскання тканак; бываюць вонкавыя і ўнутр.) і эндагенныя (у цяжкахворых, якія доўгі час ляжаць нерухома; у хворых з хранічнымі парушэннямі нерв. сістэмы ад кантузіі спіннога мозга, кровазліцця ў мозг, пашкоджання буйных нерв. ствалоў). Узнікаюць П. на крыжы, лапатках, пятачных буграх, інш. костачках. Калі некратызаваныя тканкі адпадаюць, утвараюцца і доўга не зажываюць язвы. П. можа ўскладняцца гнойнай інфекцыяй. Лячэнне: мазевыя павязкі, агульнаўмацавальныя сродкі. П. бывае і ў аслабленых жывёл пры працяглым вымушаным ляжанні.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
намага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і намагацца. — Расказвай, Васіль, пра ўраджай, пра жыццё ў нашых калгасах, — памагаў Янук.Кулакоўскі.«Пасажыры» памагалі ўсе сілы, каб ляжаць нерухома.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласт, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.
Верхнія пласты глебы.
Пласты каштоўных выкапняў.
2.перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).
Пласты насельніцтва.
Лексічны п.
◊
Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.
|| прым.пластавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Пластавая горная парода.
П. вугаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)