ірадыі́раваць, ‑руе; незак.

Распаўсюджвацца за межы непасрэднай крыніцы ўзбуджэння, раздражнення (пра нервовыя працэсы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасудару́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае скарачэнне сасудаў (у 1 знач.), рэгулюе дзейнасць сасудаў. Сасударухальныя нервовыя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́птары, -аў, адз. рэцэ́птар, -а, м. (спец.).

У арганізме жывёл і чалавека: спецыяльныя адчувальныя ўтварэнні, якія ўспрымаюць раздражненні з навакольнага і ўнутранага асяроддзя і ператвараюць іх у нервовыя імпульсы, што перадаюцца ў цэнтральную нервовую сістэму.

|| прым. рэцэпто́рны і рэцэ́птарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валакно́, -а́, мн. вало́кны, -аў, н.

1. звычайна мн. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі.

Валокны драўніны.

Нервовыя валокны.

2. таксама зб. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання.

Ільняное в.

Штучнае в.

Валокны цэлюлозы.

|| памянш. валако́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. валако́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасімпаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які разам з сімпатычным аддзелам вегетатыўнай нервовай, сістэмы ўдзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў (пра нервы, нервовыя валокны і пад.). Парасімпатычнал нервовая сістэма.

[Ад грэч. para — побач і сімпатычны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каннекты́вы

(ад лац. con = з, разам + nectere = вязаць)

анат. падоўжныя нервовыя цяжы, якія злучаюць аднайменныя нервовыя вузлы (гангліі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

willies [ˈwɪliz] n. pl. infml the willies перапало́х; нерво́выя дры́жыкі;

The news gave me the willies. У мяне рукі і ногі затрэсліся ад навіны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цэнтраімклі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны ў час руху ад перыферыі да цэнтра; проціл. цэнтрабежны. Цэнтраімклівая сіла.

2. Такі, які праводзіць узбуджэнне ад перыферыі да цэнтральнай нервовай сістэмы (пра нервы). Цэнтраімклівыя нервовыя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fhrig

a

1) неспако́йны, нерво́вы

~e Bewgungen — нерво́выя ру́хі

2) рассе́яны, няўва́жлівы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аферэ́нтны

(лац. afferens, -ntis = які прыносіць);

а-ыя нервовыя валокнынервовыя валокны, па якіх узбуджэнне перадаецца ад тканак у цэнтральную нервовую сістэму (параўн. эферэнтны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)