Разм.пагард. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н. Фашысцкі прыслугач грэбліва паморшчыўся і, пакінуўшы Сашу ў спакоі, папярэдзіў: — Не ўздумайце марудзіць!Шамякін.Пры з’яўленні .. [паліцаяў] гул заціхаў, людзі скоса і непрыязна пазіралі на бязлітасных гітлераўскіх прыслугачоў.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
касаву́рыцца
1. (паглядвацьскоса) von der Séite ánsehen*; ánschielen vt;
2. (глядзецьнепрыязна) schief ánsehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нядобразычлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не зычыць дабра каму‑н., непрыязна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівыя людзі.// Які выражае непрыязнасць да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівы позірк. □ Пытанні [Акінчыца], як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам нават правакацыйныя, быццам.. юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
usposabiać
незак. настройваць;
usposabiać nieprzychylnie do kogo/czego — настройваць непрыязна да каго/чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
непрыхі́льны, ‑ая, ‑ае.
Непрыязна настроены; які праяўляе недружалюбнасць да каго‑, чаго‑н. [Пісар:] — [А. Мікалай] да цябе, брат, вельмі добра адносіцца і паважае, але яго трохі не задавольвае, што ты вечарамі нейкія гутаркі вядзеш з людзьмі, да царквы непрыхільнымі.Колас.// Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне. Непрыхільны водзыў. □ Маці кідала на Макара непрыхільныя позіркі.Асіпенка.Чорныя пукатыя вочы малога былі строгія, нават непрыхільныя.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛІ́НСКІ (Міхаіл Львовіч) (мянушка Мажны, каля 1470 — 1534),
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Маскоўскага вял. княства. З роду Глінскіх. Вучыўся ў Зах. Еўропе, служыў у войску герм. імператара Максіміляна I. У канцы 1490-х вярнуўся ў ВКЛ, стаў набліжанай асобай вял.кн. Аляксандра. Маршалак дворны літоўскі (1500) намеснік мерацкі (1502), бельскі (1505). Атрымаў буйныя маёнткі на Падляшшы, Мажэйкава (пад Лідай), Тураў і інш. У 1506 на чале войска ВКЛ разбіў татар у Клецкай бітве 1506. Узвышэнне Глінскага і яго братоў выклікала востры канфлікт са старой знаццю, непрыязна паставіўся да Глінскага і новы вял.кн. Жыгімонт I Стары. Глінскі імкнуўся паказаць сябе абаронцам праваслаўя і заклікаў бел. і ўкр. шляхту падтрымаць яго (хоць сам яшчэ ў маладосці прыняў каталіцтва і вярнуўся ў праваслаўе толькі значна пазней у Маскве). Усе гэтыя супярэчнасці прывялі да Глінскіх мяцяжу 1508. Пасля няўдалага выступлення ўцёк у Маскву, атрымаў у Расіі ўладанні (Малаяраславец, Бароўск) замест канфіскаваных у ВКЛ. Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22. За намер вярнуцца на радзіму зняволены ў турму, дзе прабыў да 1527 (паводле інш. звестак да 1526). Вызвалены па просьбе пляменніцы Алены, жонкі вял. князя маскоўскага Васіля III, стаў ваяводам. У 1533 увайшоў у склад Вярхоўнай думы. У 1534 у выніку інтрыг зноў кінуты ў турму, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
не́прыяцель, ‑я, М ‑ю, м.
Чалавек, які непрыязна, варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — І вось цяпер, калі я крыху адышоўся ад свайго Цельшына і зірнуў на яго збоку, то гэта глуш, што цікавіла мяне спярша, пачынае здавацца варожаю і наводзіць на мяне нейкае засмучэнне, як бы я ў ёй або яна ва мне чуем непрыяцеля.Колас.[Булай] лічыў, што ўсе недахопы, якія ёсць у рабоце цэха, — справа рук яго непрыяцеляў.Шыцік.
непрыя́цель, ‑я, М ‑ю, м.
Войскі ворага; праціўнік. Акопы непрыяцеля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reception[rɪˈsepʃn]n.
1. рэцэ́пцыя
2. : a reception clerk рэгістра́тар, дзяжу́рны;
a reception desk рэгістрату́ра (у медыцынскай установе); рэгістра́цыя (у гатэлі)
3. сустрэ́ча, прыём (гасцей, афіцыйных прадстаўнікоў і да т.п.);
a state reception урачы́сты прыём;
a warm recep tion цёплы прыём;
give smb. a kind/an unfri endly reception сустрэ́ць каго́-н. ве́тліва/непрыя́зна
4. прыём, прыня́цце, прыма́нне (радыё або тэлесігналаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
узды́х, ‑у, м.
Узмоцненае ўдыханне і выдыханне паветра. Грудзі .. [чалавека] хадзілі ўбакі, здавалася, ён прысядаў пры кожным сваім выдыху і ўздыху.Чорны.З горла .. [дзяўчыны] вырваўся ўздых, затым вада.Маўр.// Глыбокі ўдых і выдых як выраз смутку, развагі і пад. пачуццяў. Ганька з уздыхам успамінае маму: вось у яе ўжо была чысціня дык чысціня...Васілевіч.Рыгор так і не разабраўся, што азначаў гэты .. ўздых [Валі]: ці згоду з ім, ці адказ на нейкую сваю думку.Арабей./уперан.ужыв.Наводшыбе непрыязна цямнеў лес, маўкліва і насцярожана глядзелі на .. [Лену] расчыненыя вокны хат, а здалёк даносіліся цяжкія ўздыхі возера.Ваданосаў.
•••
Да апошняга ўздыху — да самай смерці, да канца жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)