Ляўком ’збоку дарогі’ (смарг., Сцяшк. Сл.) па форме, як і маўчком (тв. скл. назоўніка). Да ле́вы (гл.), параўн. укр. ’адваротны бок вышыўкі’, ’нелегальны, незаконны’, тое ж польск.lewy ’адваротны бок сукна’.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
únterirdischa
1) падзе́мны
2) падпо́льны, нелега́льны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, праходзіць ва ўмовах падполля (у 2 знач.); нелегальны, тайны. Падпольная работа патрабуе канспірацыі.Новікаў.Ад сваіх людзей Заслонаў ужо ведаў, што ў дэпо дзейнічае падпольная камсамольская група, і здагадваўся, хто яе ўзначальвае.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́куцянь ’дамасед’, ’спекулянт’ (Жыв. НС). Ад по- і кут (гл.) з суф. ‑янь/‑ень з экспрэсіяй непахвальнасці’ (Сцяцко, Афікс. наз. 241) пра чалавека, які сядзіць або хаваецца па кутах. Значэнне ’спекулянт’, магчыма, ад польск.pokątny ’патаемны; нелегальны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Íllegalesubm, f -n, -n нелега́льны [падпо́льны] рабо́тнік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
андэргра́унд
(англ. underground = падполле)
1) афіцыйна не прызнанае мастацтва;
2) нелегальны рух у палітыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
under-the-counter[ˌʌndəðəˈkaʊntə]adj.
1. тое, што прадае́цца з-пад прыла́ўка
2.infml не зако́нны, нелега́льны;
under-the-counter dealings цёмныя спра́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БАРЭ́ЙША Антон Сцяпанавіч (1858, б. хутар Любопаль Пінскага р-на Брэсцкай вобласці — 1924),
рэвалюцыянер-народнік. У час вучобы ў Беластоцкім рэальным вучылішчы ўваходзіў у нелегальны вучнёўскі гурток, арганізаваны І.Я.Грынявіцкім. У 1877—79 студэнт Пецярбургскага тэхнал. ін-та. У студз.—жн. 1880 жыў у Пецярбургу на адной кватэры з Грынявіцкім. Уваходзіў у цэнтр. гурток рабочай арг-цыі «Народнай волі», кіраваў яе раённымі аддзяленнямі за Нарвенскай заставай; вёў рэв. прапаганду на фабрыках і заводах горада. Са снежня 1880 працаваў у нарадавольскай друкарні, якая выпускала «Рабочую газету», з сак. 1881 у друкарні газ. «Народная воля». Улетку 1881 у Маскве ўдзельнічаў у стварэнні рабочай нарадавольскай арг-цыі. 18.12.1881 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць; прыцягнуты да суд. «працэсу 17-ці» (сак.—крас. 1883). Засуджаны да ссылкі ў Сібір. Памёр у г. Кірэнск (Іркуцкая вобл.).