антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

◊

Выкідваць антраша — рабіць мудрагелістыя рухі нагамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

once or twice

раз ці два, не́калькі разо́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

parokrotny

які паўтараецца некалькі разоў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абмата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абкруціць, апавіць чым-н. некалькі разоў.

А. шыю шалікам.

|| незак. абмо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмо́тванне, -я, н. і абмо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

méhrmals adv не раз, не́калькі разо́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прака́зваць, праказаць Д аварыць некалькі разоў, паўтараць словы’, ’дапамагаць вучню пры чытанні’ (Шат.), пракатваць ’расказваць’ (ТС). Да казаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Слой, пласт, складка чаго-н.; рэдзь.

◊

У адну столку (у дзве, тры і г.д. столкі) — у адзін (два, тры і г.д.) разы.

Скласці матэрыю ў дзве (тры) столкі (у некалькі разоў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Méhrfache sub n -n;

um [auf] das ~ [ein ~s] vergrößern павялі́чыць у не́калькі разо́ў;

um ein ~s übertréffen* перавыша́ць у не́калькі разо́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зага́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Пачаць гаркаць. // Гаркнуць некалькі разоў запар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паміга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Мігаць некаторы час; мігнуць некалькі разоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)