1. Праходзячы, праязджаючы міма. Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задуменні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня.В. Вольскі.
2. Між іншым, выпадкова. — Нездарма ты аб трактары гаварыў, — кідае .. [Косціку] мімаходам рэпліку Ніна.Дуброўскі.— Што, едзеш куды? — нібы мімаходам спытала Макатрыха. — Угу-у, — абыякава адказаў Васіль.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гавары́цца:
як гаво́рыцца wie es heißt, wie man (so) sagt;
у кні́зе гаво́рыцца im Buch heißt es;
нездарма́ гаво́рыцца es heißt [da heißt es] wohl mit Recht, man sagt nicht umsónst
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
эпіло́г, ‑а, м.
Заключная частка літаратурнага твора, якая змяшчае кароткія звесткі пра далейшы лёс яго герояў. Надумана выглядаў эпілог рамана — сустрэча Тацяны з бацькам Віці Барысам Каганскім пасля вайны.Дзюбайла.// Заключная сцэна ў оперы. Урачысты эпілог оперы «Іван Сусанін».//перан. Канец, развязка чаго‑н. Эпілог паўстання. □ Іх [воінаў] нездарма хавалі ля дарог: Вандроўнікі тут слухаць будуць вечна Кароткага жыцця бясконцы эпілог.Жычка.
[Грэч. epílogos — пасляслоўе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
umsónst
adv
1) дарма́, бяспла́тна
2) дарэ́мна, ма́рна
es war nicht ~ — гэ́та было́ не дарма́
nicht ~ — нездарма́; недарма́
◊ ~ ist der Tod — ≅ дарма́ нічо́га не дае́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ушчыльні́цца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць больш шчыльным.
2. Пацясніўшыся, размясціцца, пасяліцца больш шчыльна. Усё зводзілася да таго, што з дня на дзень мы павінны наступаць. І вось пачалося... Нездарма ж так ушчыльніўся фронт, падвезена гэтулькі прадуктаў і боепрыпасаў...Няхай.
3.Разм. Стаць больш заселеным (пра жылую плошчу). // Пачаць жыць цясней, пасяліўшы каго‑н. да сябе.
4. Стаць цалкам запоўненым, больш інтэнсіўным (пра рабочы час, вытворчы працэс).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шайта́н, ‑а, м.
1. У рэлігійным уяўленні мусульман — злы дух, сатана. [Дзед Ігнат:] — А пані была дзіўная. Ні то што дзіўная, а, не проці ночы кажучы, шайтан шайтанам, з нячыстай сілай была ў вялікім сваяцтве.Лынькоў.// Ужываецца як лаянкавае слова. Нездарма я ганяўся за .. [Арліцай] больш тыдня, пакуль не гаманіў у пастку. Затое і дрэсіраваць яе цяжка. Не паддаецца, шайтан.Беразняк.
2. Родавы дух, татэм у народаў Поўначы і Сібіры.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фро́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Буржуазна-дваранскі рух супраць абсалютызму ў Францыі сярэдзіны 17 ст. // Наогул якая‑н. апазіцыя, што супрацьпастаўляе каму‑, чаму‑н. свае погляды, сваю палітыку і пад. Нездарма ў яго [Галоўнага] часта бывалі вострыя сутычкі з Адамам Стронгам і яго падапечнай літаратурнай фрондай.Паслядовіч.
2.перан.Кніжн. Незадаволенасць кім‑, чым‑н.; франдзёрства. Прычыны ж гэтай фронды і ўсяго Косцевага няправільнага жыцця аўтар бачыць у пласцінках джазавай музыкі, у залішнім ужыванні рому.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распасцёрты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад распасцерці.
2.узнач.прым. Шырока разведзены ў бакі. Раптам адзін з .. [невядомых] кінуўся да яго з радасна распасцёртымі рукамі: — Васіль Іванавіч! Родненькі!Лынькоў.Нездарма распасцёртыя крыл[ы].. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі.Маўр.// З раскінутымі рукамі або нагамі (часцей пра ляжачага). Даша не азвалася. Яна ляжала нерухома, шырока раскінуўшы [апухлыя] ногі. Было балюча глядзець на яе, распасцёртую, бездапаможную.Асіпенка.І канец. І.. [леў] ляжыць, горды, распасцёрты, крутабокі і грывасты.Караткевіч.
•••
З распасцёртымі абдымкамігл. абдымкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кра́йнасць, ‑і, ж.
1. Празмернае праяўленне чаго‑н., крайняя ступень чаго‑н. Крайнасці ў поглядах. □ — У цябе, брат, усё крайнасці, няхай ты згары, — заўважыў са смехам Садовіч.Колас.
2.перан. Што‑н. зусім непадобнае на іншае, процілеглае іншаму. Кідацца з адной крайнасці ў другую. □ Нездарма кажуць, што крайнасці сходзяцца, розныя полюсы прыцягваюць адзін другі.Кучар.
3. Вельмі цяжкае і небяспечнае становішча. Давесці да крайнасці.
•••
Да крайнасці — вельмі, надзвычайна, у вышэйшай ступені. Брыгада знаходзілася ў бесперапынных баях і паходах і сілы яе былі напружаны да крайнасці.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майстэ́рня, ‑і, ж.
1. Прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго‑н., а таксама памяшканне такога прадпрыемства. Зранку пасля праверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак.Колас.Нездарма пані Пшысецкая прапанавала .. [Насі] пайсці швачкай у яе майстэрню.Васілевіч.
2.звычайнамн. (майстэ́рні, ‑яў). Прамысловае прадпрыемства, якое займаецца галоўным чынам рамонтнымі работамі. Рамонтныя чыгуначныя майстэрні. □ Выступаць перад людзьмі .. [Сяргей] навучыўся ў арміі, робячы палітінфармацыю ў артылерыйскіх майстэрнях, дзе ён быў між майстроў маладзейшы за ўсіх.Грамовіч.
3. Аддзел цэха ці завода. Інструментальная майстэрня.
4. Памяшканне для работы мастака, скульптара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)