Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Та́бу ’быццам бы, як бы’: ад зямлі та́бу адсы́рвае (мазыр., ГЧ). Кандэнсацыя выразу так бы ’як бы’ ці *то бы (гл. то, бы) з дыялектным пераходам ы → у ў фіналі.
Табу́ ’забарона’, ’забарона на пэўнае слова, дзеянне, прадмет’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус.табу́ ’тс’ з англ.taboo, tabu ’табу, забарона’, што, у сваю чаргу, запазычана з палінэзійскіх моў, дзе tapu ’свяшчэнны, недатыкальны’ літаральна азначае ’асаблівым чынам адзначаны’ і складаецца з дзвюх частак ta ’адзначыць’ і pu ’надта, надзвычай’ (ЕСУМ, 5, 500).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sacred
[ˈseɪkrɪd]
adj.
1) сьвяшчэ́нны, сьвяты́
the sacred altar — сьвяты́ алта́р
2) рэлігі́йны, царко́ўны
sacred writings — рэлігі́йная літарату́ра
sacred music — царко́ўная му́зыка
3) непару́шны
sacred oath — непару́шная прыся́га
4) недатыка́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
свяшчэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўспрымаецца як святасць, прызнаецца боскім. Старажытныя грэкі любілі дэльфінаў, лічылі іх свяшчэннымі жывёламі, якія знаходзяцца пад апекай марскога бога.В. Вольскі.// Які звязаны з рэлігійным абрадам, з рэлігійным культам, які мае адносіны да набажэнства. Свяшчэнны абрад. Свяшчэнныя кнігі. Свяшчэннае абмыванне. □ [Поп:] — А што я пажартаваў словам, успомніўшы свяшчэннае пісанне, дык у царкве — я свяшчэннаслужыцель, а тут — я такі самы чалавек, як і ўсе.Чорны.
2. Які ажыццяўляецца ў інтарэсах рэлігіі, апраўдваецца рэлігіяй. Свяшчэнныя войны.
3.перан. Асабліва дарагі, запаветны, высокааўтарытэтны. [Самарскі сцяг] з’яўляецца свяшчэннай рэліквіяй.«Маладосць».Прыслухоўваўся да свяшчэннага шэлесту старонак запаветных кніг.Гарбук.
4. Высакародны, чысты, узвышаны. Словы ўспомні свяшчэннай прысягі: Жыць і памерці — за родны свой край!Глебка.Наводчык загінуў смерцю храбрых, да канца выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Радзімай.«Полымя».Дзе б Радзіма мяне не паставіла, Ці варштаты, ці сшыткі рабіць, Доўг свяшчэнны мой — працу любіць: Ёсць закон, залатое ёсць правіла — У жыцці не бывае драбніц!Непачаловіч.// Такі, які вядзецца з вызваленчай мэтай (пра вайну, бой і пад.). Свяшчэнны бой. Свяшчэнная вайна.
5.Недатыкальны, непарушны. Савецкія Узброеныя Сілы зорка ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, стваральную працу будаўнікоў камунізма.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)