a sketchy meal — няпо́ўны абе́д, лёгкая пераку́ска
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
неадшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Не апрацаваны шліфоўкай. Неадшліфаванае шкельца.
2.перан. Недапрацаваны, недасканалы (пра стыль, твор і пад.). Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, .. усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыры́зна, ‑ы, ж.
Разм.
1.зб. Сырая або недаспелая садавіна і гародніна. Наесціся сырызны.
2. Што‑н. сырое, вільготнае. — Хлеб падышоў, — сказала аднойчы раніцай маці, — а пячы няма на чым — на дрывотні адна сырызна.Курто.//перан. Пра што‑н., не апрацаванае як след. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вучнёўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вучня (у 1, 2 знач.). Вучнёўскія арганізацыі. Вучнёўскі гурток. □ Аднойчы ўвечары ў зямлянку камандзіра ўваліўся Тодар Шалюта і разгарнуў на стале Шлыка лісток з вучнёўскага сшытка.Дуброўскі.// Такі, як у вучня, уласцівы яму. Вучнёўскі почырк.
2. Які належыць да асяроддзя вучняў. Вучнёўская моладзь.
3.перан. Несамастойны, недасканалы. Раннія вершы З. Бядулі — гэта першыя паэтычныя практыкаванні, вучнёўскія спробы пяра.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амастыгаспо́рый
(н.-лац. amastigosporium)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на злаках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эпідэрмафіто́н
(н.-лац. epidermophyton)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які з’яўляецца ўзбуджальнікам эпідэрмафіціі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэндрафо́ма
(н.-лац. dendrophoma)
недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які развіваецца на травяністых раслінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дарлю́ка
(н.-лац. darluca)
недасканалы грыб сям. сферапсідавых, які развіваецца на розных раслінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэркаспарэ́ла
(н.-лац. cercosporella)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на хлебных злаках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сепедо́ній
(н.-лац. sepedonium)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на шапкавых базідыяльных грыбах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)