нетакто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа паводзіць сябе прыстойна, з тактам; бестактоўны. Нетактоўны чалавек. // Які сведчыць аб адсутнасці такту, тактоўнасці. Баталаў збянтэжыўся. Пытанне прагучала недарэчна і груба, здалося страшэнна нетактоўным. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блазнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Разм. Строіць з сябе блазна (у 2 знач.), дурэць; гаварыць глупствы, недарэчна жартаваць. Ад таго, што на іх ніхто не глядзеў, у Мікалая з Іванам адпала ахвота блазнаваць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́дливо нареч. пачва́рна; (безобразно) га́дка, бры́дка; (отвратительно) агі́дна; (некрасиво) нязгра́бна; (нелепо) недарэ́чна; (ненормально) ненарма́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяўпе́шка ’тугадумны, някемлівы чалавек’ (дзятл., Сцяшк. Сл.; полац., Нар. лекс.). Да па‑ і цяўпсці́, цяўпці́ ’гаварыць недарэчна’, якія з літ. čiaũpti ’тс’, ’выдумляць’, čiupénti ’марудна рабіць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 380 і 394).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глу́по

1. нареч. па-дурно́му, неразу́мна; (бессмысленно) бязглу́зда; (нелепо) недарэ́чна;

2. безл., в знач. сказ. неразу́мна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыты́рак ’дурань’, прыты́раны ’дурнаваты’ (шчуч., З нар. сл.; жлоб., Жыв. сл.; бых., Жыв. НС). Утворана ад *прытырыць з суф. ‑ак; параўн. праты́рыць. Параўн. укр. прити́ритисянедарэчна або не ў час прыйсці, прыехаць’, славен. pritirati ’прыгнаць’ і пад. (< *tirati ’церці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НО́РМА МО́ЎНАЯ,

сукупнасць варыянтаў моўных адзінак, якія прызнаюцца грамадствам найлепшымі для здзяйснення маўленчай камунікацыі. Выяўляецца на ўсіх узроўнях і ва ўсіх аспектах функцыянавання моўнай сістэмы: у фанетыцы (вымаўленне, інтанацыя), марфалогіі (словаўтварэнне і словазмяненне), лексіцы і фразеалогіі (выбар і ўжыванне слоў і іх эквівалентаў), сінтаксісе (спалучэнне слоў, пабудова сказа, парадак слоў), стылістыцы, арфаграфіі (пісьмо). Н.м. — вядучая адметная рыса літаратурнай мовы як сістэмы уніфікаваных і стабільных моўных сродкаў і правіл іх ужывання. Адначасова яна з’яўляецца сістэмна-структурнай і сацыялінгвістычнай катэгорыяй. Яе захаванне або парушэнне добра ўсведамляецца большасцю адукаваных людзей і адлюстроўваецца ў метамоўных ацэнках накшталт «правільна — няправільна», «дарэчна — недарэчна», «прыгожа — непрыгожа» і г.д. Н.м. кадыфікуюцца ў граматыках і слоўніках. Мае гістарычна зменлівы характар. Выступае істотным паказчыкам культуры мовы асобы і культуры грамадства ў цэлым. Унармаванне нацыянальнай мовы — адна з гал. задач мовазнаўства, моўнай педагогікі, творчай дзейнасці пісьменнікаў, журналістаў, прамоўцаў і інш.

Літ.:

Семенюк Н.Н. Норма // Общее языкознание. М., 1970;

Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987;

Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн.. 1989.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 11, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца.

В. з лодкі.

Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).

2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н.

Заяц выскачыў з кустоў.

В. насустрач.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць.

Нітка выскачыла з іголкі.

4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.).

В. са сваёй прапановай.

Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́кла, -а, н.

1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў.

У чорта ў пекле.

Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм., іран.)

2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).

Не сядзі на самым пекле.

Трапіць у самае п. (перан.: у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).

3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.

П. вайны.

Душэўнае п.

|| прым. пяке́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)