танны, недарагі, даступны; капеечны, грашовы, сходны (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
небага́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае вялікай маёмасці, вялікіх матэрыяльных сродкаў. Небагатая гаспадарка.
2. Недарагі; скромны. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.
3. перан. Абмежаваны, недастатковы. «Рэпертуар».. [Тамаша] быў небагаты: два маршы, тры полькі, кадрыль і вялікі цыкл вясельных песень. Бядуля. Левін доўга крывіўся, упёршыся блізарукімі вачыма ў паперку, на якой было напісана небагатае меню. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cheap [tʃi:p] adj.
1. та́нны, недарагі́
2. лёгкадасту́пны, які́ лёгка дастае́цца/дасяга́ецца;
a cheap victory лёгкая перамо́га
3. дрэ́нны, які́ нічога не ва́рты, нікчэ́мны
4. ні́зкі, по́длы, гане́бны;
a cheap trick зневажа́льны жарт
5. AmE скупы́
♦
on the cheap та́нна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
reasonable [ˈri:znəbl] adj.
1. разва́жны, разва́жлівы;
a reasonable solution разу́мнае рашэ́нне
2. : She has a reasonable chance of doing well in the exam. У яе ёсць нядрэнная магчымасць паспяхова здаць экзамены.
3. уме́раны, дапушча́льны;
on reasonable terms на прыма́льных умо́вах
4. недарагі́;
a reasonable price уме́раная/схо́дная цана́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Та́нны ’дзяшовы, недарагі’, ’малакаштоўны, пусты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ; зах.-бел., ЛА, 3), та́нна ’дзёшава’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп.), та́нно ’тс’ (Федар. 4, Сл. ПЗБ), та́на ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́нні ’дзяшовы’ (Сл. ПЗБ), та́ны ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́нный ’тс’ (Бяльк.), сюды ж танне́й ’дзешавей’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), тане́й ’тс’ (Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), та́нняй ’тс’ (паст., вільн., Сл. ПЗБ), тане́йшы, та́ньшы ’тс’ (Байк. і Некр.), ст.-бел. таний (1637 г.), тане (1616 г.), таней, танший (КГС). Геаграфія і гісторыя ўжывання слова сведчаць пра запазычанне з польск. tani, дыял. tanny ’тс’, якое разглядаецца як граматычны гіперызм, што ўзыходзіць да прасл. *tunjь ’танны’, гл. Фасмер, 4, 19; спецыяльна: Борысь, Etymologie, 471–474; Шустар-Шэўц, Зб. Бернштэйну, 474–480; Этимология–1967, 74 (збліжае польск. tani з *tъnъk ’тонкі’). Параўн. тунны, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)