фін. які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныягрошы (напр. л-ыя сродкі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ная́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які ёсць у наяўнасці. Маёру прыйшлося ўвесці ў бой усе наяўныя сілы палка.Гурскі.Клопікаў прычапіўся быў да кнігі, не сыходзілася наяўная колькасць хворых з запісамі па кнізе.Лынькоў.//узнач.наз.ная́ўныя, ‑ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці. Усе гарадскія гандляры расчынілі дзверы сваіх устаноў — калі ласка, бяры, як хочаш: наяўнымі, у крэдыт і нават дарма.Быкаў.
•••
Наяўны разлікгл. разлік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Bárgeschäftn -(e)s, -e здзе́лка за наяўныягро́шы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
І́ста ’асноўны капітал’ (Гарэц.), ’сутнасць’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус.дыял. і уст.и́сто, и́стое ’наяўныягрошы, капітал’, укр.дыял.і́сте, і́ста ’капітал, асноўны капітал’. Ст.-рус.исто ’капітал, сума займа’, истое ’сума займа’ ў «Рускай праўдзе». Ад *jьstъ (гл. існы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БА́НКАЎСКІ КАПІТА́Л,
сканцэнтраваныя ў банкаўскай сістэме рэсурсы, прызначаныя для выканання крэдытна-разліковых і інш. аперацый і атрымання прыбытку. Складаецца з уласнага капіталу банка (статутны, падпісны, аплачаны і рэзервовы) і чужога (найперш з укладаў). Паводле рэчавага складу ён падзяляецца на наяўныягрошы, каштоўныя паперы ў выглядзе гандл. вэксаляў і публічныя каштоўныя паперы (дзярж. аблігацыі, казначэйскія вэксалі, акцыі, іпатэкі). Наяўныя грашовыя сродкі банкі ўкладваюць у банкаўскія будынкі і іх абсталяванне, у зямельныя ўчасткі і г.д., выкарыстоўваюць на выдачу доўгатэрміновых крэдытаў, куплю каштоўных папераў, нерухомасці. Але большая частка банкаўскага капіталу — фіктыўны капітал у форме публічных каштоўных папераў, якія не маюць вартасці і толькі сведчаць аб праве іх уладальніка на атрыманне часткі нац. даходу. Іх можна прадаць на фін. рынку па больш высокай цане (курсе) і атрымаць наяўных грошай больш, чым кошт гэтых папераў. Таму маса банкаўскага капіталу павялічваецца найперш па законах фін. рынку (а не таварнага), што вядзе да адрыву руху банкаўскага капіталу ад руху прамысл. капіталу і да банкруцтва слабых банкаў.
Велічыня банкаўскага капіталу ў сучасны перыяд вымяраецца з дапамогай грашовых агрэгатаў — спецыфічных груповак ліквідных актываў. У мінулым стабільнасць банкаў вызначалася сумай наяўных грошай і чэкавых укладаў, а з пач. 1980-х г. — яшчэ і сумай укладаў на бясчэкавых рахунках і дробных тэрміновых укладаў. Вышэйшая форма канцэнтрацыі і цэнтралізацыі банкаўскага капіталу — транснац. банкаўскі капітал.